From Wikipedia, the free encyclopedia
Sui iuris ці sui juris (лац.: літаральна «свайго права») — лацінская фраза, якая выкарыстоўваецца ў Рымска-Каталіцкай Царкве для пазначэння місіі — першаснай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі, якая папярэднічае ўтварэнню Апостальскай прэфектуры. Фраза «missia sui iuris» ужываецца пры ўтварэнні каталіцкай місіі на тэрыторыях, дзе Каталіцкая Царква толькі пачынае сваю місіянерскую дзейнасць. Таксама фраза «sui iuris» ужываецца ў адносінах да царкоўнага заканадаўства Усходніх каталіцкіх цэркваў, кожная з якіх мае ўласнае кананічнае права «sui iuris», адменны ад кананічнага права Рымскай Царквы лацінскага абраду.
Усходнія каталіцкія цэрквы з'яўляюцца часткай Каталіцкай царквы. Сусветная Каталіцкая царква складаецца з розных Каталіцкіх цэркваў, кожная з якіх мае ўласнае кананічнае права. Самай шматлікай і распаўсюджанай сярод іх з'яўляецца Рымская Царква (іншыя варыянты — Лацінская ці Заходняя Царква). Кожная Усходняя Каталіцкая царква, з'яўляючыся часткай Сусветнай Каталіцкай Царквы, валодае аўтаномнасцю і незалежнасцю ўласнага кананічнага права. «Sui iuris» пэўнай Каталіцкай царквы прызнаецца Сусветнай Каталіцкай царквой у поўнай меры.
Да Усходніх цэркваў «sui iuris» адносяцца 22 Усходніх Каталіцкіх цэркваў:
Місія «sui iuris» («missia sui iuris») ужываецца да каталіцкай місіі, якая кананічна ўтвараецца на місіянерскай тэрыторыі ў перыяд першапачатковага дзеяння каталіцкіх місіянераў і ўзнікнення першых каталіцкіх абшчын, Гэты перыяд характарызуецца нестабільнасцю знаходжання Каталіцкай Царквы на місіянерскай тэрыторыі па прычыне малалікасці каталіцкага духавенства і вернікаў. Таму Святы Прастол падае місіянерам пэўную кананічную незалежнасць у прыняцці рашэнняў. Місія «sui iuris», дзейнічаючы па «ўласным праве», не падпарадкоўваецца якой-небудзь каталіцкай дыяцэзіі і мае адміністрацыйную аўтаномію.
У 2010 годзе ва ўсім свеце дзейнічала дзевяць місій «sui iuris»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.