Serbske Nowiny
From Wikipedia, the free encyclopedia
Serbske Nowiny (бел.: Сербалужыцкія Навіны, Сербалужыцкія Весткі) — вячэрняя газета, якая выдаецца ў Верхняй Лужыцы (усходняя частка федэральнай зямлі Саксонія ў Германіі). Адзіная штодзённая газета, якая друкуецца на верхнялужыцкай мове. Выдавец газеты — Нацыянальнае выдавецтва Домавіна (в.-луж.: Ludowe Nakładnistwo Domowina), якое з’яўляецца часткай сербалужыцкага нацыянальнага аб’яднання «Домавіна», размешчанага ў Баўтцэне. Газета мае каля 2000 падпісчыкаў. Выданне газеты падтрымліваецца за кошт Фонда сербалужыцкага народа, які фінансуецца федэральным урадам Германіі і ўрадамі зямель Саксонія і Брандэнбург. Газета выходзіць пяць разоў на тыдзень[2]. Раз на месяц выходзіць нямецкамоўны дадатак.
Хуткія факты Арыгінальная назва, Тып ...
Serbske Nowiny | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
в.-луж.: Serbske Nowiny |
Тып | газета |
Выдавец | Домавіна (выдавецтва) |
Галоўны рэдактар | Q10708384? і Бенедыкт Дырліх |
Заснавана | 1921 |
Мова | верхнялужыцкая |
Галоўны офіс | |
Вэб-сайт | serbske-nowiny.de |
Закрыць