![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/POL_Lw%25C3%25B3w_COA.svg/langbe-640px-POL_Lw%25C3%25B3w_COA.svg.png&w=640&q=50)
Semper fidelis
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Semper fidelis» — лацінскі выраз, які ў даслоўным перакладзе азначае «Заўсёды верны». У 1658 годзе быў падараваны Львову папай Аляксандрам VII і да 1939 года афіцыйна выкарыстоўваўся ў якасці дэвіза Львова, аднак пасля Другой сусветнай вайны не знайшоў афіцыйнага зацверджання. З 1883 года выкарыстоўваецца ў якасці дэвіза Корпусу марской пяхоты ЗША (часта скарачаецца да «Semper fi»)[1]. Апроч таго, «Semper Fidelis» з’яўляўся лозунгам многіх сем’яў і асоб у многіх краінах, пачынаючы з XVI стагоддзя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/POL_Lw%C3%B3w_COA.svg/640px-POL_Lw%C3%B3w_COA.svg.png)