![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Se_Wsi_Testamenti.png/640px-Se_Wsi_Testamenti.png&w=640&q=50)
Se Wsi Testamenti
From Wikipedia, the free encyclopedia
Se Wsi Testamenti (бел.: Новы Запавет) — першы пераклад Новага Запавету на фінскую мову, выкананы Мікаэлем Агрыкалам, біскупам Турку. Пераклад быў скончаны да 1543 року, пасля чаго цягам яшчэ пяці гадоў дапрацоўваўся, перш чым пабачыў свет; агулам праца заняла 11 гадоў. У 1548 Новы Запавет, заснаваны на дыялекце Турку, быў аддрукаваны ў Стакгольме.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Se_Wsi_Testamenti.png/640px-Se_Wsi_Testamenti.png)
«Testamenti» складаецца з 718 старонак, мае багата ілюстрацый і дзве прадмовы. У практычнай прадмове Агрыкала абгрунтоўвае выкарыстанне дыялекту Турку і расказвае, як хрысціянства трапіла ў Фінляндыю. У тэалагічнай прадмове вядзецца пра тое, што пераклад Агрыкалы заснаваны на грэчаскім арыгінале, лацінскім зборы Эразма Ратэрдамскага, нямецкім перакладзе Марціна Лютэра, а таксама на шведскай Бібліі Олаўса Петры[en].