Мыеўкі або Трохпальцыя чайкі[1] (Rissa) — род птушак з сямейства чайкавых (Laridae). Да мыевакм адносяцца ўсяго два віды:
- Звычайная мыеўка (Rissa tridactyla)
- Чырвонаногая мыеўка або Гаварушка (Rissa brevirostris)
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Гэта маленькія марскія птушкі з кароткай і моцнай дзюбай, кароткімі лапкамі і моцна паменшаным заднім пальцам. Звычайная мыеўка распаўсюджана па ўсёй Голарктыцы, чырвонаногая сустракаецца толькі на ўзбярэжжах паўночнага Ціхага акіяна. Абодва віды гняздуюць на прыбярэжных уцёсах, а не ў шлюбны перыяд увесь час праводзяць у адкрытым моры.