![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/R_logo.svg/langbe-640px-R_logo.svg.png&w=640&q=50)
R (мова праграмавання)
From Wikipedia, the free encyclopedia
R — гэта мова праграмавання, створаная для статыстычных вылічэнняў і графічнага прадстаўлення даных навукоўцамі Росам Іхака і Робертам Джэнтльменам. Мова напісана на C, Fortran і ўласна R, яе падтрымкай займаюцца R Core Team і R Foundation.
R | |
---|---|
![]() | |
Клас мовы | мультыпарадыгменная: аб’ектна-арыентаваная, функцыянальная, працэдурная, імператыўная, рэфлектыўная |
Тып выканання | інтэрпрэтаваная |
З’явілася ў | 1993 |
Аўтар(ы) | Рос Іхака, Роберт Джэнтльмен |
Пашырэнне файлаў | .r, .rdata, .rds, .rda |
Тыпізацыя даных | дынамічная |
Зведала ўплыў | Lisp, S, Scheme |
Паўплывала на | Julia |
Ліцэнзія | GNU General Public License, version 2.0[d][1] |
Сайт | r-project.org |
R выкарыстоўваецца для інтэлектуальнага аналізу даных, у біяінфарматыцы і статыстыцы для аналізу даных і распрацоўкі статыстычнага праграмнага забеспячэння. Магчымасці R значна пашыраюцца дадатковымі пакетамі, якія ствараюцца непасрэдна карыстальнікамі R і распаўсюджваюцца праз адзіны рэпазіторый CRAN. Станам на студзень 2023 года рэпазіторый CRAN налічвае 18988 даступных пакетаў.[2]
R распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам па ліцэнзіі GNU GPL у выглядзе выконвальных файлаў для розных аперацыйных сістэм, у тым ліку FreeBSD, Linux, Windows і MacOS. Мова мае інтэрфейс каманднага радка, таксама даступныя графічныя карыстальніцкія інтэрфейсы, напрыклад RStudio і Jupyter.
У студзені 2023 года R займала 13-е месца ў індэксе TIOBE, абганяючы Ruby, Rust і Perl.[3] Станам на студзень 2018 года мова R мела менш за 1% актыўных карыстальнікаў на GitHub.[4]