From Wikipedia, the free encyclopedia
«RCA Studio II» — гульнявая кансоль, распрацаваная кампаніяй RCA і выпушчаная ў студзені 1977 года. Графіка кансолі была чорна-белай і нагадвала графіку больш ранніх сістэм тыпу «Pong». Кансоль не мела джойсціка ці падобнага гульнявога кантролера , замест гэтага ў корпус кансолі былі ўбудаваны дзве 10-кнопкавыя клавіятуры.
Вытворца | RCA Corporation[d] |
---|---|
Тып | home video game console[d] і гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | second generation of video game consoles[d] |
Прададзена штук | 64 000 |
ЦП | RCA 1802[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярод асаблівасцяў кансолі была наяўнасць пяці ўбудаваных гульняў і сілкаванне кансолі праз шнур для падлучэння да антэннага гнязда тэлевізара (сілкаванне і тэлевізійны сігнал падзяляліся ў асобнай прыладзе на канцы шнура). Такі спосаб падлучэння ўжываўся рэдка і пасля не сустракаўся да з’яўлення гульнявой кансолі «Atari 5200 ».
Кансоль не атрымала камерцыйнага поспеху. На момант выхаду яна ўжо была састарэлай у параўнанні з выпушчанай раней «Fairchild Channel F». Праз дзесяць месяцаў на рынак таксама выйшла яшчэ больш дасканалая кансоль «Atari 2600 ». Выпуск «RCA Studio II» быў спынены ў 1979 годзе.[1]
Прылада і тэхнічныя характарыстыкі кансолі аналагічныя мікракамп’ютару COSMAC VIP , выпушчанаму тым жа вытворцам у тым жа годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.