From Wikipedia, the free encyclopedia
Грана́т звычайны (Punica granatum) — від кветкавых раслін сямейства Плакуновыя (Lythraceae).
Гранат звычайны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Лістападныя галінастыя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5 — 10 м. Плод несапраўдны ягадападобны (гранатына), са скураным покрывам (каляплоднікам) і 6 — 12 гнёздамі, якія напоўнены насеннем з сакавітым вонкавым слоем насеннай лупіны; маса да 800 г (у культурных гатункаў) і болей.
Пашыраны ў Пярэдняй, Сярэдняй і Малой Азіі. Растуць гранаты на схілах гор ці ў далінах рэк.
Найбольш вядомы від роду. У Беларусі яго вырошчваюць у аранжарэях.
Утрымліваюць да 11,8 % вугляводаў (фруктоза і глюкоза), да 1,9 % арганічных кіслот (у асноўным лімонную), вітаміны групы В, да 4 мг% вітаміну C, танін.
Плады розных гатункаў адрозніваюцца па смаку — ад прэснага і даволі салодкага да моцна кіслага. Ужываюць у свежым выглядзе, з іх гатуюць сокі, безалкагольныя напоі, пладова-ягадныя віны, лікёры, экстракты, сіропы. Гранатавы сок — каштоўны харчовы і дыетычны прадукт, яго ўжываюць у натуральным, сырым выглядзе або ў кансерваваным (гранадзін), з яго гатуюць кісялі, мусы, ім падфарбоўваюць кандытарскія вырабы і марожанае. Прыемны кісла-салодкі смак соку не толькі асвяжае, але і ўзбуджае апетыт, садзейнічае лепшаму засваенню ежы. Увараны (згушчаны) гранатавы сок — прыправа да ўсходніх смажаных мясных і рыбных страў, а таксама да страў з птушкі.
Здымаюць гранаты з другой палове верасня па лістапад (гранат, які сарвалі няспелым, цалкам ядомым стаць ужо не можа); захоўваць іх можна 4 — 5 (салодкія гатункі) або да 8 — 9 (кіслыя гатункі) месяцаў; лепш за ўсё пры тэмпературы каля 1° С.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.