From Wikipedia, the free encyclopedia
Хвоі (Pinales, у мінулым — Coniferales (шышканосныя[1])) — парадак раслін з класу Хвойныя (Pinopsida), які змяшчае усіх сучасных прадстаўнікоў хвойных раслін: кедр, хвою, елку, піхту, лістоўніцу, секвою, кіпарыс, ядловец і ціс. Вядомыя, аднак, некаторыя выкапні хвойных раслін, якія не адносяцца да парадку Pinales.
Хвоі | ||||||||||||
Кіпарыс вечназялёны. Лісце і шышкі | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Pinales Gorozh., 1904 | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
У жыццёвым цыкле дамінуе спарафіт. Адметнай асаблівасцю гэтых раслін з’яўляецца рэпрадуктыўная структура, вядомая пад назвай «шышка». На спарафіце ўтвараюцца жаночыя і мужчынскія шышкі. У пыльніках, якія фарміруюцца ў мужчынскіх шышках, утвараюцца мікраспоры. Яны даюць пачатак мужчынскім гаметафітам — пылковым зярнятам. У семязачатках, якія фарміруюцца ў жаночых шышках, утвараюцца мегаспоры. Адна з іх дае пачатак жаночаму гаметафіту — першаснаму эндасперму. Пылковыя зярняты з дапамогай ветру пераносяцца на семязачаткі. Пры іх прарастанні ўтвараецца пылковая трубка, якая дастаўляе дзве нерухомыя мужчынскія гаметы — сперміі — да яйцаклеткі. З семязачатка пасля апладнення ўтвараецца семя. Прарастаючы, семя дае пачатак новаму спарафіту.
Сямействы:
У мінулым цісавыя (разам з Cephalotaxaceae) вылучалі ў асобны парадак Taxales, але апошнія генетычныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі гэтага сямейства монафілетычныя іншым хвойным раслінам, і цяпер яны таксама аднесены да парадку Pinales.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.