Сініцавыя[1] (Paridae) — сямейства дробных лясных вераб'інападобных птушак з вострай кароткай дзюбай і кантраснай афарбоўкай галавы, часам з чубком, сустракаюцца ў паўночным паўшар'і і Афрыцы.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Вядомы 2 падсямействы (рэмезы і сініцы) і 55 відаў. На Беларусі сутракаюцца 8 відаў. Найбольш распаўсюджаны: вялікая сініца (Parus major), блакітніца звычайная (Cyanistes caeruleus), чубатая сініца (Parus cristatus), гаічка чорнагаловая (Poecile palustris)[2]. 2 віды — блакітніца белая (Parus cyanus) і рэмез звычайны (Remiz pendulinus) занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Даўжыня целя сініцы 10-17 см, маса 7 — 23 г. Апярэнне густое, мяккае. Дзюба кароткая, моцная. Аселыя і вандроўныя птушкі. Жывуць найчасцей у лясах. Гняздуюцца часта ў дуплах. Нясуць 4-6 (да 14-16) яек. Кормяцца пераважна насякомымі. Добра засяляюць штучныя гнёзды. Вялікая сініца (Parus major) зімой трымаецца чалавечага жылля. Чубатая сініца (Parus cristatus) — тыповая птушка хвойных лясоў.
Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401
Федюшин А. В., Долбик М. С. «Птицы Белоруссии», МН., 1967
- Gill, Frank B.; Slikas, Beth & Sheldon, Frederick H. (2005): Phylogeny of titmice (Paridae): II. Species relationships based on sequences of the mitochondrial cytochrome-b gene. Auk 122: 121—143. Digital Object Identifier: 10.1642/0004-8038(2005)122[0121:POTPIS]2.0.CO;2 HTML abstract
- Harrap, Simon & Quinn, David (1996): Tits, Nuthatches & Treecreepers. Christopher Helm, London. ISBN 0-7136-3964-4
- Internet Bird Collection: Відэа з рознымі відамі сініц