![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/Orange_logo.svg/langbe-640px-Orange_logo.svg.png&w=640&q=50)
Orange Moldova
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Orange Moldova» S.A. (рум.: Societatea pe Acţiuni "Orange Moldova" — Акцыянернае таварыства «Orange Moldova») — тэлекамунікацыйная кампанія ў Рэспубліцы Малдова.
Orange | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Акцыянернае таварыства |
Заснаванне |
люты 1998 (як «Voxtel») |
Ранейшыя назвы | Voxtel |
Размяшчэнне | |
Ключавыя постаці | Жульен Дукароз (генеральны менеджар) |
Галіна | Тэлекамунікацыі |
Прадукцыя |
Паслугі мабільнай сувязі Правайдар мабільнага інтэрнэту |
Абарот | |
Аперацыйны прыбытак |
▲ 1 009 000 000 леяў (за 2008 год)[4] |
Дэвіз | Together we can do more |
Матчына кампанія | Orange[d] |
Даччыныя кампаніі |
Telemedia Group (у 2009 цалкам інтэгравана ў Orange) |
Сайт | www.orange.md |
Падае паслугі мабільнай сувязі, бесправоднага мабільнага інтэрнэта ў стандартах GSM і UMTS, бесправоднага мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 3G[5], 4G, паслугі фіксаванай сувязі (толькі для юрыдычных асоб), паслугі праваднога шырокапалоснага інтэрнэту (толькі для юрыдычных асоб) пад брэндам Orange.
З моманту запуску сеткі — 27 кастрычніка 1998 па 24 красавіка 2007 года ўлучна кампанія звалася Voxtel, а з 25 красавіка 2007 года перайшла на новы брэнд, які выкарыстоўваецца дагэтуль.
Таксама, Orange з'яўляецца адзіным у Малдове афіцыйным прадаўцом мабільных тэлефонаў iPhone 3G, iPhone 3GS, iPhone 4, iPhone 4S, iPhone 5, iPhone 5s і iPhone 5c.
Orange Moldova — першы мабільны аператар у свеце, які запусціў тэхналогію HD Voice у сваёй сетцы[6][7].