![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/M-T-Cicero.jpg/640px-M-T-Cicero.jpg&w=640&q=50)
O tempora, o mores!
From Wikipedia, the free encyclopedia
O tempora! O mores! (бел.: О часы! О норавы!) — лацінскі крылаты выраз. Звычайна выраз ужываюць, канстатуючы заняпад нораваў, асуджаючы цэлае пакаленне, падкрэсліваючы нечуваны характар падзеі[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/M-T-Cicero.jpg/640px-M-T-Cicero.jpg)
Самы вядомы выраз Цыцэрона з «Першай прамовы супраць Катыліны», якая лічыцца вяршыняй рымскага прамоўніцкага мастацтва. Раскрываючы падрабязнасці змовы Катыліны на паседжанні сената ў прысутнасці апошняга, Цыцэрон гэтай фразай выражае абурэнне як нахабствам змоўшчыка, які асмеліўся з'явіцца ў сенат, так і бяздзейнасцю ўлад адносна злачынца, якія задумваў гібель Рэспублікі.
О часы, о норавы! (лац.: O tempora, o mores!) Сенат гэта разумее, консул бачыць; і, аднак, гэты [чалавек яшчэ] жывы. Жывы? Больш таго, ён нават з'яўляецца ў сенат, становіцца ўдзельнікам агульнадзяржаўнага савета; […] мы ж, дзяржаўныя мужы, лічым, што дастаткова зрабілі для рэспублікі, калі [самі] пазбеглі яго лютасці і зброі.
Але ёсць версія, што першапачаткова фраза належала Катону. Катон Марк Порцый (Катон Старэйшы, ён жа – Катон Цэнзар; 234-каля 148 да н.э.) – старажытнарымскі палітык, вайскавод і пісьменнік.