![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Great_Seal_of_the_United_States_%2528reverse%2529.svg/langbe-640px-Great_Seal_of_the_United_States_%2528reverse%2529.svg.png&w=640&q=50)
Novus ordo seclorum
From Wikipedia, the free encyclopedia
Novus ordo seclorum (лац.) — даслоўна азначае «новы парадак вякоў» (эры, эпохі).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Great_Seal_of_the_United_States_%28reverse%29.svg/320px-Great_Seal_of_the_United_States_%28reverse%29.svg.png)
Гэты дэвіз знаходзіцца на адваротнаму баку Вялікай пячаткі ЗША і аднадоларавай купюры. Упершыню гэтыя словы былі апублікаваны ў якасці дэвізу ў 1782 годзе. «Новы сусветны парадак» — няправільны іх пераклад. У гэтым выпадку яны гучалі б так: лац.: «Novus ordo mundi».
Гэтыя словы з'яўляюцца намёкам на 5 і 4 эклогі паэта Вяргілія Марона Публія (Publius Vergilius Maro): Magnus ab integro saeclorum nascitur ordo[1] — «Нанава сёння часоў зачынаецца велічны лад». Чарлз Томсан, стваральнік дзяржаўнай пячаткі ЗША, калісьці напісаў, што гэтыя словы асабліва выразна апісваюць усе распачынанні новай эры ЗША[2].
Адваротны бок Вялікай пячаткі ЗША з гэтым дэвізам з 1935 года адлюстроўваецца на аднадоларавых купюрах.