From Wikipedia, the free encyclopedia
Nestlé S.A. (вымаўляецца Нэстле С. А.) — швейцарская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца вырабам прадуктаў харчавання і напояў. Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў швейцарскім горадзе Вевэ ў кантоне Во. Кампанія з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам харчовых прадуктаў з 2014 года[5][6][7][8][9] як паводле прыбытку, гэта і паводле і іншых паказчыкаў. Яна заняла 64 радок у спісе Fortune Global 500 у 2017 годзе[10] і 33 радок у спісе Forbes Global 2000 найбуйнейшых публічных кампаній 2016 года[11].
Прадукцыя Nestlé ўключае дзіцячае харчаванне, медыцынскае харчаванне, ваду ў бутэльках, сухія сняданкі, каву і гарбату, кандытарскія вырабы, малочныя прадукты, марожанае, замарожаныя харчы, корм для хатніх жывёл і перакускі. Дваццаць дзевяць брэндаў кампаніі маюць гадавы аб’ём продажаў больш за 1 мільярд швейцарскіх франкаў[12]. Да іх ліку ўваходзяць Nespresso, Nescafé, Kit Kat, Smarties, Nesquik, Stouffer’s, Vittel і Maggi. Арганізацыя мае 447 заводаў, якія працуюць у 189 краінах свету. Персанал вытворцы налічвае каля 339 тысяч чалавек[13]. Акрамя таго, карпарацыя з'яўляецца адным з асноўных акцыянераў кампаніі L’Oreal, найбуйнейшай у свеце касметычнай кампаніі[14].
Nestlé была ўтворана ў 1905 годзе шляхам аб’яднання «Англійска-швейцарскай малочнай кампаніі», створанай у 1866 годзе братамі Джорджам і Чарльзам Пейджам, і кампаніяй «Малочная мука Анры Нэстле», фундацыя якой адбылася ў 1867 годзе швейцарскім прыдпрыёмнікам нямецкага паходжання Анры Нэстле[15]. Nestlé значна павялічыла сваю вытворчасць падчас Першай сусветнай вайны і зноў пасля Другой сусветнай вайны, пашырыўшы свае прапановы па-за межы ранняга згушчанага малака і дзіцячых сумесяў. Кампанія зрабіла шэраг карпаратыўных набыткаў, выкупіўшы долі ў шэрагу кампаніях пачынаючы з 1950-х гадоў.
Кампанія час ад часу сутыкаецца з крытыкай і байкотам, як праз ейную маркетынгавую кампанію дзіцячай сумесі як альтэрнатывы груднога гадавання ў развіваных краінах, дзе ёсць цяжкасці з забеспячэннем чыстай пітной вады, а таксама праз сувязі з прыцягненнем дзіцячай працы ў вытворчасці какавы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.