Neobatrachia (лац.) — падатрад земнаводных атрада бясхвостыя. Уключае 42 сямействы, 5600 відаў. Гэта найбольшы падатрад бясхвостых земнаводных, ён складае каля 97 % відаў ад агульнай колькасці.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага падраду дасягае 37 см. Гэтыя жабы з'яўляюцца найбольш развітымі сярод бясхвостых. Адрозніваюцца ад іншых падатрадаў, перш за ўсё, будовай шкілета. Першыя 7 пазванкоў тулава — пярэднеўвагнутыя (працэльныя), астатнія — двойчыўвагнутыя (амфіцэльныя), радзей за ўсё працэльныя, як і крыжавы. Пераважна ўсе віды пазбаўленыя зубоў на сківічных костках. Здольныя далёка выкідваць язык, палюючы за здабычай. Вочы пераважна з гарызантальнымі зрэнкамі. Рэбры адсутнічаюць.
Сустракаюцца ў розных ландшафтах. Розныя віды актыўныя днём і ноччу. Шэраг відаў здольныя рыць норы і падоўгу ў іх перажываць спякоту або холад. Могуць пераадольваць далёкія адлегласці, аддаляцца ад вадаёмаў на значныя адлегласці. Кормяцца беспазваночнымі, рыбай, земноводными, паўзунамі, птушанятамі, рыбай.
Гэта яйцакладныя і жывародныя земнаводныя.
Жывуць практычна на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды.
- Allophrynidae
- Aromobatidae
- Arthroleptidae
- Brachycephalidae
- Brevicipitidae
- Bufonidae
- Calyptocephalellidae
- Centrolenidae
- Ceratobatrachidae
- Ceratophryidae
- Craugastoridae
- Cycloramphidae
- Dendrobatidae
- Dicroglossidae
- Eleutherodactylidae
- Heleophrynidae
- Hemiphractidae
- Hemisotidae
- Hylidae
- Hylodidae
- Hyperoliidae
- Leiuperidae
- Leptodactylidae
- Limnodynastidae
- Mantellidae
- Micrixalidae
- Microhylidae
- Myobatrachidae
- Nasikabatrachidae
- Nyctibatrachidae
- Petropedetidae
- Phrynobatrachidae
- Pseudidae
- Ptychadenidae
- Pyxicephalidae
- Ranidae
- Ranixalidae
- Rhacophoridae
- Rheobatrachidae
- Rhinodermatidae
- Sooglossidae
- Strabomantidae
- Telmatobiidae
- Günther E. Freytag, Bernhard Grzimek, Oskar Kuhn & Erich Thenius (Hrsg.): Lurche. In: Grzimeks Tierleben, Bd. 5: Fische 2, Lurche. Lizenzausgabe im dtv, München 1980, ISBN 3-423-03204-9
- Hoegg, Simone; Miguel Vences, Henner Brinkmann and Axel Meyer (July 2004). «Phylogeny and comparative substitution rates of frogs inferred from sequences of three nuclear genes». Molecular Biology and Evolution 21 (7): 1188—1200.