![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/MrBeast_2023_%2528cropped%2529.jpg/640px-MrBeast_2023_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
MrBeast
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Стывен Дональдсан або Джымі Дональдсан[2] (англ.: Jimmy Donaldson; нар. 7 мая 1998(1998-05-07)[1], Уічыта, Канзас, ЗША), больш вядомы пад псеўданімам MrBeast, — амерыканскі відэаблогер, дзеяч шоў-бізнэсу, стваральнік аднайменнага канала на YouTube. Лічыцца піянерам жанру відэа на YouTube, прысвечанага здымкам дарагіх трукаў[3]. У чэрвені 2023 года колькасць падпісчыкаў яго канала дасягнула 150 млн чалавек[4], што зрабіла яго першым па колькасці падпісчыкаў, сярод каналаў, якія вядуцца пераважна прыватнай асобай і другой па колькасці падпісчыкаў на платформе ў цэлым[5][6] .
MrBeast | |
---|---|
англ.: Jimmy Donaldson | |
![]() | |
Род дзейнасці | ютубер, бізнесмен |
Дата нараджэння | 7 мая 1998(1998-05-07)[1] (26 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Апроч праекту MrBeast, Дональдсан вядзе YouTube-каналы Beast Reacts, MrBeast Gaming, MrBeast 2 (былы MrBeast Shorts)[7], і дабрачынны канал Beast Philanthropy[8][9]. Раней ён вёў канал MrBeast 3 (першапачаткова MrBeast 2), які зараз неактыўны[10]. Дональдсан быў адным з 10 самых высокааплатных ютубераў 2020 года[11]. З’яўляецца адным з заснавальнікаў кампаній MrBeast Burger, Feastables, Team Trees — фонду па зборы сродкаў для арганізацыі Arbor Day Foundation[en], які сабраў больш за 23 млн долараў[12][13], і Team Seas[en] — фонду па зборы сродкаў для Ocean Conservancy[en][14] The Ocean Clean. Дональдсан тройчы атрымліваў узнагароду Creator of the Year на цырымоніі Streamy Awards[en] у 2020, 2021 і 2022 гадах; ён таксама атрымаў узнагароду Favorite Male Creator на Kids' Choice Awards у 2022 годзе.