From Wikipedia, the free encyclopedia
Mowag Eagle — лёгкабраняваная разведвальная машына, якая вырабляецца кампаніяй General Dynamics European Land Systems-Mowag.
Mowag Eagle | |
---|---|
Бітва | |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Mowag[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Машына створана ў 1990 годзе на базе шасі амерыканскага HMMWV. Першыя варыяцыі (Eagle I, II і III) мелі кампазітную браню для абароны ад аскепкаў і вежу са сталёвай бранёй. Узбраенне — кулямёт Mg 51/71. У Eagle III куленепрабівальныя вокны і кандыцыянер з сістэмай залішняга ціску ABC. Кабіна абаронена бранявой сталью і кампазітнай бранёй. Перавозіць да чатырох чалавек[1]. На Eagle I можа быць усталявана танкавая вежа або дыстанцыйна кіраваная баявая станцыя Protector M151. На даху магчыма ўстаноўка ручнога кулямёта (LMG 5,56x45 мм або 7,62×51 мм НАТА) або буйнакалібернага кулямёта ( SMG 12,7 мм).
У 2003 годзе для машыны было адаптавана шасі лёгкага грузавіка Duro. Новае пакаленне, Eagle IV з колавай формулай 4х4, перавозіць да шасці чалавек. Маецца невялікая пагрузная пляцоўка, а таксама абарона ад мін, стралковай зброі і выбуховых прылад. Рухавік — дызельны, поўны прывад з аўтаматычнай каробкай перадач[2]. Варыяцыя 6×6 гэтай жа версіі выкарыстоўваецца ў якасці санітарнага аўтамабіля.
Пачынаючы з Eagle IV, для павялічэння абароны ад мін падлога аўтамабіля пакрыта ракавінай. У мэтах змякчэння наступстваў выбуху супрацьмінныя сядзенні не злучаныя непасрэдна з шасі, а ўсталёўваюцца на ячэйку абароны. Лабавое шкло і бакавыя вокны ў дзвярах выкананы з тоўстага куленепрабівальнага шкла. Дзверы зачынены супрацьмінным замком[3][4].
У Eagle V узмоцнена абарона ад мін і самаробных выбуховых прылад[5]. Павялічана на 1 тону карысная нагрузка. Агульная маса машыны склала 10 тон. Значная частка (85 %) кампанентаў аўтамабіля ідэнтычныя папярэдніку[6].
Для стандартнай версіі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.