From Wikipedia, the free encyclopedia
«Meduza» — зарэгістраваны ў Латвіі збольшага рускамоўны інтэрнэт-СМІ, створаны былым галоўным рэдактарам «Lenta.ru » Галінай Цімчанка , якую звольнілі з пасады з-за пазіцыі выдання, якое не падтрымала анексію Крыма Расіяй. Сайт «Meduza», ядро рэдакцыі якога сфармавалі экс-супрацоўнікі «Lenta.ru », аднадумцы Цімчанка, пачаў працу 20 кастрычніка 2014 года. Асновай СМІ сталі бясплатныя мабільныя дадаткі для «iOS» і «Android»[1]. Назву сайту прыдумаў былы прадзюсар аддзела новых медыя «Lenta.ru » Ігар Белкін.
Meduza | |
---|---|
Уладальнік | Medusa Project SIA |
Галоўны рэдактар | Галіна Цімчанка |
Дата заснавання | 20 красавіка 2014 (10 гадоў) |
Мова | руская, англійская |
Галоўны офіс | Латвія, Рыга |
Вэб-сайт | meduza.io |
«Meduza» з’яўляецца агрэгатарам навін і тэкстаў на рускай мове, якія адбіраюць у ручным рэжыме, у адрозненне ад аўтаматычнага ранжыравання «Яндэкс.Навін ». Таксама інтэрнэт-выданне выпускае і ўласныя матэрыялы. Суадносіны паміж агрэгаванымі ды ўласнымі матэрыяламі Галіна Цімчанка тлумачыла наступным чынам: «Мы будзем дзейнічаць гнутка. Чым больш якасных крыніц, тым больш агрэгуем. Калі раптам складзецца так, што іншыя СМІ будуць менш пісаць, а стоп-лісты стануць яшчэ даўжэй, мы будзем пашырацца ў бок уласнага кантэнту».
Магчымасць каментавання артыкулаў на сайце «Meduza» і ў мабільных дадатках не прадугледжаная.
23 красавіка 2021 года Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі ўнесла «Meduza» ў спіс замежных агентаў , што выклікала рэзкі адток рэкламадаўцаў з сайта, 3/4 месячнай аўдыторыі ў 13 мільёнаў наведвальнікаў якога прыходзілася на Расію. З-за гэтага рэдакцыя была вымушана скараціць заробкі штатным журналістам на 50 %, закрыць сядзібы ў Рызе і Маскве, адказацца ад паслуг фрылансераў і звярнуцца да чытачоў за фінансавай падтрымкай. «Рэпарцёры без межаў» ацанілі ціск на выданне спробай абмежаваць свабоду слова ў Расіі напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі ў верасні 2021 года[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.