Logo (мова праграмавання)
адукацыйная мова праграмавання / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лога (англ.: Logo) — адукацыйная мова праграмавання, распрацаваная ў 1967 годзе ў Bolt, Beranek and Newman (BBN) Уолі Фірзігам і Сеймурам Пепертам.[1] У першую чаргу прызначалася для матэматычных разлікаў і для навучання праграмаванню дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.[2]
Хуткія факты Семантыка, З’явілася ў ...
Logo | |
---|---|
Семантыка | мультыпарадыгменная |
З’явілася ў | 1967 |
Аўтар(ы) | Уолі Фірзіг, Сеймур Пеперт |
Тыпізацыя даных | дынамічная |
Асноўныя рэалізацыі | UCBLogo |
Дыялекты | StarLogo, NetLogo, AppleLogo |
Зведала ўплыў | Lisp |
Паўплывала на | Smalltalk, Scratch |
Закрыць
Лога — мультыпарадыгменная адаптацыя і дыялект функцыянальнай мовы праграмавання Лісп.[3] Таксама, Лога забяспечвае асяроддзе, у якім дзеці могуць развіваць свае навыкі разважання і рашэння задач.