From Wikipedia, the free encyclopedia
«Iron Maiden» — брытанскі хэві-метал гурт, заснаваны Стывам Харысам у 1975. Гурт выпусціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы і 8 зборнікаў.
Iron Maiden | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хэві-метал, новая хваля брытанскага хэві-метала[d][1] і метал |
Гады | 1975 — нашы дні |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Лондан |
Адкуль | Лейтан[d] |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | EMI[d], Capitol Records і Epic Records |
Склад | |
ironmaiden.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМ (з анг. NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасць у 1980-я і пасля шэрагу змен у складзе запісаў некалькі залатых і платынавых альбомаў: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.
Пасля таго, як Стыў Харыс пакінуў свой былы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага года ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такую назву ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма «Чалавек у жалезнай масцы», дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаванне для катавання.
Стыў Харыс і Дэйв Мюрэй — былі і застаюцца найбольш «сталымі» членамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энергіі і харызмы на сцэне». Спачатку яго змяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Соера, што выклікала некаторыя непаразуменні паміж Мюрэем і Вілкокам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта на канцэрце ў Брыджхаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клавішныя — Тоні Мур, гітара — Тэры Вепрэм, ударныя — Бэры Пёркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста і наняць ударніка Дуга Сэмпсана.
Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лейтанстоўн) прывяла да з’яўлення ў гурце новага вакаліста Поля Ды’Ана.
Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазіцый. Таму, напярэдадні Новага Года ў 1978, члены гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песні, усе 500 копій вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазіцый "Prowler" заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay’s Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзве кампазіцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў зборнік Metal for Muthas (15 лютага 1980).
Шмат іншых гуртоў запісалі мноства трыб'ютаў Iron Maiden, у запісе апошняга ўдзельнічалі такія гурты, як Metallica і Machine Head :
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.