II з’езд РСДРП
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другі з'езд РСДРП — праходзіў з 30 ліпеня па 23 жніўня 1903 года. Да 6 жніўня з'езд праходзіў у Бруселі, але бельгійская паліцыя прымусіла дэлегатаў пакінуць краіну, і з'езд перанёс свае пасяджэнні ў Лондан.
На з'ездзе былі прадстаўлены 26 арганізацый: група «Вызваленне працы», руская арганізацыя «Іскры», Пецярбургская рабочая арганізацыя, Саюз горназавадскіх рабочых, Паўночны рабочы саюз, замежны камітэт Бунда, ЦК Бунда, «Замежная ліга рускай рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі», «Саюз рускіх сацыял-дэмакратаў за мяжой», група «Паўднёвы рабочы», камітэты РСДРП з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Харкава, Адэсы, Мікалаева, Кацярынаслаўля, Саратава, Тыфліса, Баку, Батумі, Уфы, Тулы, Крыма, Прыдон'я, Сібіры.
На з'ездзе ўпершыню адбыўся раскол на дзве фракцыі: бальшавікоў і меншавікоў.