Hyemoschus aquaticus — парнакапытныя млекакормячыя сямейства Tragulidae; адзіны прадстаўнік роду Hyemoschus.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цела 75-85 см, вышыня ў карку 30-35 см. Пярэднія ногі карацейшыя за заднія. Агульны колер афарбоўкі светла-карычневы; на спіне — светлыя плямы, па баках цела і галавы (перарываюцца на шыі) — дзве белыя паласы. Верхнія іклы ў самцоў падоўжаныя і вострыя. Рагоў няма.
Сустракаецца Hyemoschus aquaticus у Афрыцы (у Гамбіі, Сьера-Леонэ, на ўсходзе басейна р. Конга, у лясах Ітурэі, у паўднёвых раёнах Камеруна).
Жыве ў густых трапічных лясах, каля вадаёмаў. Вядзе пераважна начны лад жыцця. Сілкуецца пладамі і вадзянымі раслінамі, насякомымі, дробнымі ракападобнымі, зрэдку дробнай рыбай, часам падалкай.