Вясковая ластаўка, або касатка (Hirundo rustica) — маленькая пералётная птушка, якая жыве ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Адрозніваецца доўгім хвастом з глыбокім разрэзам ў форме відэльца, і выгнутымі, доўгімі вострымі крыламі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Невялікая птушка, даўжыня цела 14,6—19,9 см, размах крылаў 31,8—34,3 см. Вага птушкі складае 17—20 г. Афарбоўка зверху сіне-чорная з металічным водбліскам, знізу бледна-бежавая. На лбе і пярэдняй часткі шыі маюцца светла-карычневыя плямы. Хвост доўгі, з глыбокім выразам пасярэдзіне. Самцы і самкі выглядаюць прыблізна аднолькава, хоць самкі часта пафарбаваныя крыху менш кантрастна, і іх хвост крыху карацейшы.
Біятоп у гнездавы перыяд перш за ўсё — вясковыя паселішчы, радзей гарады. Адкрытыя тэрыторыі (палі, пашы, пагоркі, дарогі, сажалкі, азёры) з’яўляюцца тэрыторыямі харчавання. Пасля гнездавання насяляе вёскі і адкрытыя тэрыторыі паблізу зараснікаў трыснягу або вярбы (месцы начлегу). У Швейцарскіх Альпах даходзіць да 1775 м (гняздзіцца ў скалах), а на Каўказе разам з населенымі пунктамі, даходзіць да 2400-3000 м.
Корміцца насякомымі, якіх ловіць у час палёту.
Гняздо ладзіць унутры пабудовы (часам пад мостам), пры сцяне або балцы. Яно мае выгляд 1/4 шара дыяметрам 8,5-14,0 см (часам да 20 см), прылепленага да сцяны, часам на ўнутраным парапеце. Гняздо робіць з кавалачкаў гразі, змешаных з саломай, сенам і гноем, злепленых слінай, высцілка з шэрсці, валосся і пёраў.
Яйкі 4-5 (часам 2-7) падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, з іржавымі або карычневымі плямкамі.
Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.