From Wikipedia, the free encyclopedia
Hearts of Iron IV (у перакладзе з англ. — «Жалезныя сэрцы IV») — камп’ютарная гульня ў жанры глабальнай стратэгіі, распрацаваная шведскай студыяй Paradox Development Studio і выдадзеная кампаніяй Paradox Interactive. Рэліз гульні адбыўся 6 чэрвеня 2016 года.
Hearts of Iron IV | |
---|---|
Распрацоўшчык | Paradox Development Studio |
Выдавец | Paradox Interactive |
Частка серыі | Hearts of Iron[d] |
Дата выпуску | 6 чэрвеня 2016 |
Версія | 1.11.9 |
Апошняя версія |
|
Жанр | глабальная стратэгія, варгейм |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Юхан Андэрсан |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows, macOS[2] і Linux[2] |
Гульнявы рухавік | Clausewitz Engine[d] |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі. |
Мовы інтэрфейсу | англійская[3], французская[3], нямецкая[3], польская[3], партугальская мова[3], руская[3], іспанская[3], бразільскі варыянт партугальскай мовы[d][4], японская мова[4] і спрошчаная кітайская[d][4] |
Носьбіт | лічбавая дыстрыбуцыя |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш |
Афіцыйны сайт |
Hearts of Iron IV — працяг Hearts of Iron III і чацвёртая гульня з серыі відэагульняў Hearts of Iron. Як і папярэднія гульні серыі, геймплей Hearts of Iron IV факусуецца на Другой сусветнай вайне. Гулец можа ўзяць пад сваё кіраванне любую дзяржаву на Зямлі, якая існавала падчас аднаго з сцэнараў, і прывесці яго да перамогі ці паразы ў вайне супраць іншых дзяржаў альбо зусім устрымацца ад уступлення ў вайну.
Гульня ахоплівае перыяд Другой італа-эфіёпскай вайны, Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Грамадзянскай вайны ў Кітаі, Другой япона-кітайскай вайны, Савецка—Фінскай вайны, Другой сусветнай вайны.
У гульні існуюць два сцэнарыя: 1 студзеня 1936 года і 14 жніўня 1939 года — і два шляхі развіцця гульні: негістарычны (краіны будуць выбіраць які-небудзь шлях з даступных) і гістарычны (краіны будуць прытрымлівацца гістарычнай храналогіі).
Адметнай асаблівасцю гульні з’яўляюцца нацыянальныя фокусы. Іх можна ўмоўна падзяліць на тры катэгорыі: палітычныя, эканамічныя і ваенныя. Выконвая палітычныя фокусы, вы можаце змяніць кіруючую партыю, атрымаць мэту вайны ці, напрыклад, атрымаць ачкі палітычнай улады. Выконвая эканамічныя фокусы, вы можаце атрымаць бонус на будаванне, атрымаць фабрыкі ці бонус на даследаванні ў прамысловай галіне.
Выконваючы ваенныя фокусы, вы можаце атрымаць бонус на ваенныя даследаванні ці вытворчасць зброі. Буйныя дзяржавы (СССР, Францыя, Трэці рэйх, Італія, Вялікабрытанія, ЗША, Японія) маюць уласныя ўнікальныя дрэвы фокусаў. Купляныя і часам бясплатныя дапаўненні дадаюць унікальныя дрэвы таксама для другарадных краін, такіх як Польшча, Венгрыя, Румынія, Югаславія, Чэхаславакія, Мексіка, Нідэрланды, Іспанія, Партугалія, Кітайскія клікі і краіны Брытанскага Садружнасці. Але збольшага ў малых краін адсутнічаюць унікальныя нацыянальныя фокусы, замест гэтага краіны маюць стандартнае, універсальнае дрэва фокусаў.
У залежнасці ад выбару гульца краіна можа прыйсці да пэўнай ідэалогіі: дэмакратыі, камунізму, фашызму ці так званаму нейтралітэту. У сцэнарыі 1939 года ў краін ужо ёсць шэраг выкананых фокусаў, у тым ліку палітычных, што часта выключае магчымасць змены палітычнага ландшафту і ідэалогіі.
Зыходзячы з абранай ідэалогіі краіна зможа дзейнічаць па-рознаму. Напрыклад, «нейтральныя» краіны могуць абгрунтоўваць мэты вайны — без якіх вайну магчыма абвясціць выключна па ўнікальных фокусах — толькі пры пэўным узроўні сусветнай напружанасці. Дэмакратычным краінам таксама патрэбен пэўны ўзровень сусветнай напружанасці, аднак у адрозненне ад «нейтральнай» дэмакратычная дзяржава не можа абгрунтаваць мэту вайны супраць дзяржавы з дэмакратычнай ідэалогіяй. У краін з фашысцкай ці камуністычнай ідэалогіяй абмежаванняў у прынцыпе няма ці яны малаважныя.
Любыя абмежаванні незалежна ад ідэалогіі могуць быць зменены з дапамогай нацыянальных духаў. Напрыклад, выканаўшы фокус «Мір ва ўсім свеце», камуністычная ці фашысцкая Турцыя атрымае нацыянальны дух «Кемалісцкі нейтралітэт», што значна ўскладніць краіне абгрунтаванне вайны і ўступленне ў альянс.
Баявая сістэма складаецца з прысутнасці ў гульне ўсіх 3 родаў войск: сухапутных войск, авіяціі і флота. Сухапутныя сілы прадстаўленны дывізіямі, якія складаюцца з батальёнаў. Іх можна аб’яднаць ў арміі, а арміі — у групы армій. Кожнай арміі і групе армій можна назначыць генерала. У залежнасці ад узроўню яго вопыта, вайскі атрымліваюць розныя бонусы на атаку, абарону і г.д. Ў гульне сухапутныя сілы гуляюць асноўную роллю.
Авіяцыя служыць для падтрымкі арміі і флота з неба а таксама для іншых задач. Прадстаўлена рознымі тыпамі самалётаў, ад лёгкіх знішчальнікаў да цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. Самалеты групіруюцца ў крылы.
Флот у гульне служыць для падтрымкі войск з мора, перашкаджэнню гандлю рэсурсамі, для забеспячэння высадак і іншага.
Poland: United and Ready — першае і бясплатнае міні-дапаўненне у выданні Cadet Edition і Colonel Edition. Дадае новае ўнікальнае дрэва фокусаў Польшчы, а таксама новыя польскія войскі і тэхніку. Міні-дапаўненне выйшла 6 чэрвеня 2016 года.
Together for Victory — першае буйное дапаўненне, анансавана 1 лістапада 2016 года. У дапаўненні прадстаўлены ўнікальныя галіны фокусаў краін Брытанскай Садружнасці: Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёва-Афрыканскага Саюза і Брытанскай Індыі. Таксама дададзена новая сістэма аўтаноміі і марыянетачных рэжымаў. Дапаўненне выйшла 15 снежня 2016 года.
Death or Dishonor — другое буйное дапаўненне, анансавана 26 красавіка 2017 года. Дадае новыя ўнікальныя галіны фокусаў краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы: Венгрыі, Югаславіі, Румыніі і Чэхаславакіі. Таксама дадае новую сістэму нацысцкіх марыянетак — рэйхскамісарыят, дыпламатычныя ўзаемадзеянні і ліцэнзаванне ваеннай тэхнікі. Дапаўненне выйшла 15 чэрвеня 2017 года.
Waking the Tiger — трэцяе буйное дапаўненне, анансавана 15 лістапада 2017 года. У гульню дадаюцца ўнікальныя галіны фокусаў для краін Усходняй Азіі: Кітайскай Рэспублікі, Камуністычнага Кітая і Маньчжоу-га, а таксама агульнае дрэва фокусаў для розных кітайскіх клік (Юньнань, Гуансійская кліка, Сібэй сань Ма, Шаньсі і Сіньцзян), новыя альтэрнатыўныя дрэва для Трэцяга Рэйха і іншых краін, новыя сістэмы камандзіраў арміі, рашэнні і місіі для многіх краін і памежныя канфлікты. Дапаўненне выйшла 8 сакавіка 2018 года.
Man the Guns — чацвёртае буйное дапаўненне, анансавана 19 травеня 2018 года. У ім былі перапрацаваны марскія бітвы, а таксама зменены нацыянальныя фокусы для некаторых дэмакратычных краін, у тым ліку ЗША і Вялікабрытаніі, разам з даданнем новых дрэў унікальных фокусаў для Мексікі і Нідэрландаў. Таксама дададзены новыя музычныя тэмы і мадэлі для войскаў [5] . Дапаўненне выйшла 28 лютага 2019 года.
La Résistance — пятае буйное дапаўненне, анансавана 19 кастрычніка 2019 года. У гульні з’яўляюцца: функцыя шпіянажу, перапрацаваныя механікі акупацыі і супраціву, а таксама змененыя нацыянальныя фокусы для Францыі (уключаючы новыя дрэвы фокусаў для Вішысцкай і Свабоднай Францыі) і новыя ўнікальныя дрэвы фокусаў для Партугаліі і ўдзельнікаў Грамадзянскай вайны ў Іспаніі : рэспубліканцаў, камуністаў і анархістаў). Дапаўненне выйшла 25 лютага 2020 года.
No Step Back — шостае буйное дапаўненне, анансавана 21 травеня 2021 года і прысвечана ўсходнееўрапейскаму фронту . У дапаўненні былі перапрацаваны механікі танкабудавання і лагістыкі, а таксама ўведзены чыгуначныя транспарт і прылады. Акрамя гэтага, зменам падвергліся механікі афіцэрскага корпуса і даследаванні ваенных дактрын. Былі перапрацаваны галіны фокусаў для Савецкага Саюза і Польшчы і дададзены новыя — для Эстоніі, Латвіі і Літвы. Дапаўненне выйшла 23 лістапада 2021 года.
By Blood Alone — сёмае буйное дапаўненне. Анансавана 7 чэрвеня 2022 года. У ім былі даданы новыя галіны фокусаў для Італіі, Эфіёпіі і Швейцарыі, а таксама унікальнае дрэва фокусаў для Султаната Аусы. Выйшла 27 верасня 2022 года.
Arms Against Tyranny — восьмае буйнае дапаўненне. Анансавана 7 чэрвеня 2023 года. У ім былі дададзенны ўнікальныя галіны фокусаў для краін Скандынавіі, а таксама механіка рынка зброі і канструктарскіх бюро. Выйшла 10 кастрычніка 2023 года.
Trial of allegiance — дзевятае буйнае дапаўненне. Анансавана 25 студзеня 2024 года. Былі дададзены новыя ўнікальныя галіны фокусаў для Аргенціны, Чылі, Бразыліі, Уругвая і Парагвая. Выйшла 7 сакавіка 2024 года.
Ствараць мадыфікацыі ў Hearts of Iron IV стала нашмат прасцей, чым у папярэдніх частках гульні. Прадзюсар гульні Дэн Лінд заявіў, што 64 % гульцоў выкарыстоўваюць мадыфікацыі [6] . Некаторыя з іх сталі настолькі папулярныя, што звярнулі на сябе ўвагу з боку гульнявых СМІ:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.