From Wikipedia, the free encyclopedia
H1N1 — падтып віруса грыпу А (найболей распаўсюджаны тып грыпу, які выклікае найболей маштабныя эпідэміі), можа выклікаць захворванне як у людзей, так і ў шматлікіх жывёл. Гэты вірус назвалі «Каліфорнія 04/2009». Штам А(H1N1) цяпер агульнавядомы пад назвай «свіны грып». Упершыню ён быў адкрыты ў 1931 годзе амерыканскім вучоным Рычардам Шоупам.
H1N1 | ||||||
Вірус грыпу H1N1 | ||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||
H1N1 subtype | ||||||
Іншыя падтыпы | ||||||
| ||||||
Група паводле Балтымара | ||||||
V: (-)алРНК-вірусы | ||||||
|
11 чэрвеня 2009 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) афіцыйна паведаміла пра распачатую пандэмію грыпу A(H1N1).
Шматлікія спецыялісты засцерагалі, што пандэмія новага штаму грыпу можа перарасці ў сусветнае бедства, падобнае пандэміі «іспанкі» ў 1920-х гадах, аднак хвароба не набывала пагражальных памераў. Згодна статыстыкі сабранай Гарвардскай школай здароўя смяротнасць ад свінога грыпу складае каля 0,007 %, што нават ніжэй чым у іншых формаў грыпа. Больш за тое, шэраг уплывовых устаноў (такіх як ПАСЕ) распаўсюдзіла крытыку ў адрас СААЗ па нагнятанню страху сярод насельніцтва і ў немэтанакіраванай страце сродкаў, выдзяленых на барацьбу з інфекцыяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.