род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Суні́цы[3] (Fragaria) — род шматгадовых травяністых кветкавых раслін сямейства ружавых. Род уключае больш за 21 від і мноства гібрыдаў і сартоў. Суніцы растуць ва ўмераным клімаце па ўсім зямным шары.
Суніцы | |||||||||||||||||||
Палуніцы (Fragaria viridis) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Fragaria L. | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Уключае як дзікарослыя віды (напрыклад: суніцы лясныя (Fragaria vesca), зялёныя (Fragaria viridis) і г. д.), так і віды, якіх у дзікіх формах няма (напрыклад суніцы садовыя (Fragaria × ananassa), часта памылкова званыя клубніцамі), так і тыя віды, якія ёсць у дзікай і культурных формах (напрыклад, клубніцы (Fragaria moschata)).
Родавая лацінская назва паходзіць ад лац.: fragare — прыемна пахнуць.
Шматгадовая травяністая расліна.
Лісце трайчастае, у прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках, якія дасягаюць вышыні ў 10 см. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах.
Каранёвая сістэма махрыстая, глыбіня залягання каранёў — 20-25 см.
Суквецце — шматкветкавы шчыток. Кветкі, як правіла, двухполыя, радзей аднаполыя, апыляюцца насякомымі. Пялёсткі звычайна белыя, часам жаўтлявыя; шмат тычынак і песцікаў.
Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.
Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: суніцы зялёныя, або палуніцы (Fragaria viridis), трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; суніцы лясныя (Fragaria vesca) найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы (Fragaria moschata).
Паводле The Plant List[4] род уключае наступныя віды:
Кветаложа з’яўляецца адносна моцным алергенам пры ўжыванні ў ежу.
Кветаложа суніц утрымлівае арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 500 мг/л), карацін (да 5 мг/л), вугляводаў утрымліваецца каля 8 г, бялкоў — да 2 г, нязначную колькасць вітаміну B, антацыянавыя злучэнні, пеларганідзін, трошкі эфірных масел. Каларыйнасць — каля 40 ккал / 100 г.
Лісце змяшчае вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты (да 2,8 г/л), дубільныя рэчывы і часткова алкалоіды.
Збіраюць суніцы спелымі ў чэрвені — ліпені, лісце — у час цвіцення, у маі — чэрвені. Плады сушаць у цяні на гарышчы або ў сушылцы. Лісце сушаць на адкрытым паветры ў цяні[5].
У культуру суніцы ўведзены ў XV—XVI стагоддзях. Віды, якія вырошчваюцца:
Акрамя гэтага вырошчваюць іншыя гібрыды і сарты.
Харчовыя і лекавыя расліны. У медыцынскай практыцы настой з ягад ці лісця ўжываюць як лёгкі мачагонны сродак пры ныркавых і пячоначных каменнях, а таксама пры матачных крывацёках[5].
У народным побыце, звычайна, ужываюць узвар расліны цалкам пад час цвіцення. П’юць гарачую і халодную гарбату пры прастуднай хваробе, высокай тэмпературы, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры малакроўі[5].
Сокам ягад суніц націраюць вуллі, каб не хварэлі пчолы.
I цяпер, калі сініца |
Рыгор Крушына. «Суніцы».[6] |
У гонар роду Суніцы быў названы астэроід 1105 Fragaria , адкрыты 1 студзеня 1929 года. Адзін з фільмаў Інгмара Бергмана называецца «Сунічная паляна».
Вясной паляны пачыналі сніцца, |
Сяргей Законнікаў. «Суніцы»[7]. |
Суніцы ўпрыгожваюць шматлікія гербы розных адміністрацыйных адзінак.
Выявы розных відаў суніц змешчананы на паштовых марках Беларусі, Германі і Расіі.
Як шырока распаўсюджаныя ягады, суніцы часта сустракаюцца на палотнах еўрапейскіх мастакоў. Іх малявалі Дэвід Кэндэл , Дэбара Грыскам (англ.: Deborah Griscom), Ян Пётр Норблін, Марыя Якунчыкава , Севярын Разен , Альберт Эдэльфельт, Альберт Анкер, Іеранім Босх, Вінсент Кларэ, Адрыян Каорт , Георг Флегель і многія іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.