From Wikipedia, the free encyclopedia
Figura serpentinata — гэта скульптурная ці мастацкая кампазіцыя, у якой аўтар з мэтай дасягнення лёгкасці ці дынамікі надаў, часам ненатуральную, форму спіралепадобнага скручвання адлюстраванаму чалавеку.
Скульптуры, у якіх выкарыстана спіралепадобная форма цела, былі вядомы ўжо ў часы Старажытнай Грэцыі. Пазней гэты стыль выкарыстоўваўся італьянскімі маньерыстамі. Класічным прыкладам Figura serpentinata служыць статуя «Дыскабола», выразаная Міранам (грэч. Μύρων), працы Леанарда да Вінчы, Рафаэля і Мікеланджэла.
Жак Буске (фр.: Bousquet) мяркуе, што «serpentinata» як стыль узнік у 1506 годзе ў выніку глыбокага сутнаснага ўздзеяння скульптурнай кампазіцыі «Лаакоан і яго сыны» на мастакоў-сучаснікаў, і Мікеланджэла ў прыватнасці[1]. Джон Шырман (англ.: John Shearman) таксама сцвярджае, што стыль Figura serpentinata быў вынайдзены Мікеланджэла, у прыватнасці пры стварэнні скульптуры «Пераможца» (італ.: Genio della Vittoria) для грабніцы Папы Юлія II[2]. Эміль Маўрэр (англ.: Maurer), з іншага боку, сцвярджае, што гэты стыль не з’яўляецца характэрным для прац Мікеланджэла і як піянера стылю Figura serpentinata вызначае Даменіка Бекафумі (лац.: Beccafumi)[3]. Вучню Бекафумі — Марка Піна (лац.: Marco Pino) — удалося звязаць стылі Бекафумі, Франчэска Сальвіяці (лац.: Salviati), Парміджаніна (лац.: Parmigianino) і, магчыма, нават Мікеланджэла, з прычыны чаго яго працы ў цэлым былі насычаны матывамі «serpentinata».
З паслабленнем нормаў Рэнесансу і станаўленнем стылю «Serpentita», яго правілы і структуры сталі сістэматызаванымі. Спіралепадобная форма дазваляла дэманстраваць фізічную сілу фігур, іх запал, напружанне і семантычную дасканаласць. Рухі набылі правільны і чысты выгляд, дзеянне стала адлюстраваннем унутранай сілы вобраза.
Стыль Figura serpentinata прасочваецца ў мастацтве нават 1620-х гг., у прыватнасці ў працы Берніні «Выкраданне Празерпіны».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.