Elasmotherium sibiricum — вымерлы від насарогаў, які жыў у стэпавай зоне Еўразіі ў плейстацэне.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
† Elasmotherium sibiricum |
Рэканструкцыя |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Rhinocerotinae |
Від: | Elasmotherium sibiricum |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Elasmotherium sibiricum J. Fischer, 1809
|
Арэал |
---|
|
Геахраналогія
40—0,029 млн лет
◄ Наш час
◄ Мел-палеагенавае выміранне
|
---|
|
Закрыць
Захавалася шмат парэшткаў ва Усходняй Еўразіі, такія, як зубы, часткі чэрапа і сківіцы, а таксама некаторыя косткі шкілета[1]. Буйное скопішча выкапняў костак гэтага віду знойдзена ў Саратаўскай вобласці, у месцазнаходжанні «Іргіз 1»[1].
Яго рог дасягаў даўжыні да 2 метраў, а цела мела даўжыню каля 5 метраў. Вага жывёлы дасягала 5 тон.
Жывёла вымерла 29 тысяч гадоў таму, у ходзе масавага познечацвярцічнага вымірання мегафаўны (руск.) (бел.[2], суіснавала з неандэртальцамі і раннімі людзьмі сучаснага тыпу (руск.) (бел.. Паводле калібраваных звестак, шэсць эласматэрыяў датуюцца узростам ад 35 да 40 тысяч гадоў, трынаццаць эласматэрыяў — узростам ад 40 да 47 тысяч гадоў. Прычыны яго знікнення дакладна невядомыя і знаходзяцца ў стадыі абмеркавання. У якасці гіпотэзы разглядаецца рэзкае пахаладанне клімату ў пачатку апошняга ледавіковага максімуму, якое выклікала павышэнне ўзроўню снежнага покрыва зімой і знікненне стэпавай расліннасці, асноўнай дыеты гэтага віду. У выніку, гэтыя насарогі вымушаныя былі перайсці на харчаванне неўласцівай для іх хмызняковай і лясной расліннасцю незадоўга да свайго вымірання[2]. Дадатковым, ці нават вырашальным, негатыўным фактарам магло стаць паляванне першабытных людзей, паколькі эласматэрыі да гэтага перажылі мноства змен клімату[3][4]. На адным з выкапнёвых чэрапаў эласматэрыя знойдзены загоены след ад удару пікападобнай прыладай.
Секвенаванне мітахандрыяльнай ДНК Elasmotherium sibiricum паказала, што ён адкалоўся ад сучаснай групы насарогаў каля 50-40 млн гадоў таму[3][5][6].