![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/Eesti_Energia.jpg/640px-Eesti_Energia.jpg&w=640&q=50)
Eesti Energia
дзяржаўнае прадпрыемства энергетыкі Эстоніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўнае акцыянернае таварыства Эсту Энергія (эст.: Riigi aktsiaselts Eesti Energia) — міжнародны энергетычны канцэрн. Заснаваны ў Эстоніі ў 1939 годзе. Дзее ў краінах Балтыі[2], Фінляндыі, Іарданіі[3] і ЗША.
Eesti Energia | |
---|---|
![]() | |
Тып | Дзяржаўнае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1939 |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | Энергетыка |
Прадукцыя |
Электра- і цеплаэнергія, гаручы сланец, сланцавы алей |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Saarte Elektrivõrgud[d] |
Сайт | energia.ee |
Асноўнай сыравінай для вытворчасці энергіі служыць гаручы сланец, пры спальванні якога вырабляецца 90% электраэнергіі ў Эстоніі. У апошні час укараняюцца прыродаашчадныя тэхналогіі з выкарыстаннем альтэрнатыўных крыніц энергіі — ветраныя[4] і гідраэлектрастанцыі.
У маі 2009 года група змяніла свой імідж. Замест выкарыстання дваццаці розных лагатыпаў у даччыных прадпрыемствах было ўведзена адзіная па ўсёй Эстоніі назва і лагатып[5]. На вонкавым рынку арганізацыя дзее пад брэндам «Enefit»[2]. З гэтага часу Eesti Energia працуе і кіруе бізнесам пад адзіным брэндам у розных кірунках — здабыча і транспартаванне сыравіны і вытворчасць, транспартаванне і продаж электрычнай і цеплавой энергіі[5], а таксама вытворчасць сланцавага алею[6].