![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/26_July_2012_-_Evening_%25287654856870%2529.jpg/640px-26_July_2012_-_Evening_%25287654856870%2529.jpg&w=640&q=50)
Demofest
From Wikipedia, the free encyclopedia
Demofest — штогадовы музычны фэст, што праходзіць у крэпасці Касцёл у горадзе Баня-Лука, Рэспубліка Сербская. Праводзіцца рэгулярна кожны ліпень пачынальна з 2008 года з удзелам маладых незалежных груп з краін былой Югаславіі. У наш час з’яўляецца найбуйнейшым фэстывалем незалежнай музыкі на тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы і найбуйнейшым бясплатным фэстывалем рэгіёна.
Хуткія факты Дата(ы), Месца(ы) правядзення ...
Demofest | |
---|---|
![]() | |
Дата(ы) | тры дні ў ліпені |
Месца(ы) правядзення | Крэпасць Касцёл, Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна |
Жанр(ы) | рок, поп, панк, метал, хіп-хоп, рэгі |
Сайт | jelendemofest.org |
Закрыць
За перыяд 2008—2015 гадоў праз фэст прайшло больш 3000 незалежных гуртаў, 61 калектыў выступіў па-за конкурснай праграмай. Уваход на ўсе імпрэзы фестываля свабодны, у апошнія гады штогод яго наведваюць каля 40 тыс. чалавек[1].