From Wikipedia, the free encyclopedia
DAX (ням.: Deutscher Aktienindex) — гэта адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Германіі. Індэкс вылічваецца як сярэдняе ўзважанае па капіталізацыі значэнне коштаў акцый 40 найбуйных акцыянерных кампаній Германіі. DAX з’яўляецца эквівалентам брытанскага FTSE 100 і амерыканскага індэкса Доу-Джонс.
DAX | |
---|---|
Дата пачатку разліку |
1 ліпеня 1988 |
ISIN | DE0008469008 |
Аператар | Deutsche Börse |
Біржы | Франкфурцкая фондавая біржа |
Базавае значэнне |
1000,00 пунктаў |
Максімальнае значэнне |
13,525,56 пунктаў (7 лістапада 2017) |
Кампаненты | 30 |
Тып кампанентаў |
Вялікая капіталізацыя |
Вэб-сайт | dax-indices.com |
DAX быў створаны 1 ліпеня 1988 года, яго пачатковае значэнне складала 1000 пунктаў.[1] Індэкс вылічваецца кампаніяй Deutsche Börse AG.
24 лістапада 2020 года Deutsche Börse абвясціла аб пашырэнні склада індэкса на дзесяць дадатковых кампанентаў з мэтай больш поўна адлюстроўваць сучасную структуру эканомікі Германіі. Пашырэнне адбылося ў 3 квартале 2021 года.[2]
Са студзеня 2016 года індэкс разлічваецца кожны гандлёвы дзень з 9.00 раніцы па Цэнтральнаеўрапейскім часе. Пры вылічэнні DAX выкарыстоўваюцца кошты акцый на электроннай біржы XETRA.[3]
Для разліку, заснаванага на формуле Эцьена Ласпейрэса, цэны акцый выбраных лістынгавых кампаній узважваюцца ў адпаведнасці з іх рыначнай капіталізацыяй.[4]
Улічваюцца толькі акцыі, якія знаходзяцца ў свабодным звароце. Калі капітал кампаніі падзелены на некалькі тыпаў акцый (напрыклад, звычайныя акцыі і прывілеяваныя акцыі), выкарыстоўваецца тып акцый з больш высокай ліквіднасцю.[5]
З верасня 2021 года кампаніі маюць права на ўключэнне ў DAX толькі па аднаму асноўныму крытэрыю — рынкавай капіталізацыі акцыянернага таварыства.[6] Улічваецца сумарны кошт усіх акцый, якія знаходзяцца ў вольным звароце, а не ў руках стратэгічных інвестараў. Іншыя ранейшыя крытэры, як, напрыклад, актыўнасць гандлю дадзенымі паперамі, адпалі.
Дадаткова ўведзена новая строгая ўмова: кандыдаты ў DAX 40 павінны, як мінімум, два гады працаваць з прыбыткам, а таксама рэгулярна прадстаўляць не толькі гадавыя і паўгадавыя, але і квартальныя справаздачы, якія прайшлі пэўны аўдыт.[7]
Акцыя можа быць выключана з індэкса паміж датамі рэбалансавання, калі яе вага перавышае 10 %, а 30-дзённая гістарычная валацільнасць кошту акцыі перавышае 250 %.[8]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.