From Wikipedia, the free encyclopedia
Cuneus Prophetarum (алб.: Çeta e profetëve — «Жыціі святых»[1]) — філасофскі, тэалагічны і навуковы трактат, напісаны албанскім[2] філосафам Петэрам Багдані. Апублікаваны ў Падуі ў 1685 годзе на албанскай і лацінскай мовах. Лічыцца найбольш значным помнікам ранняй албанскай літаратуры[3].
Cuneus Prophetarum | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Аўтар | Петэр Багдані[d] |
Тып | напісаны твор[d] |
Назва | італ.: Cvnevs prophetarvm de Christo salvatore mvndi et eivs evangelica veritate, italice et epirotice contexta, et in duas partes diuisa a Petro Bogdano Macedone, Sacr. Congr. de Prop. Fide alvmno, Philosophiae & Sacrae Theologiae Doctore, olim Episcopo Scodrensi & Administratore Antibarensi, nunc vero Archiepiscopo Scvporvm ac totivs regni Serviae Admi |
Мова | албанская мова і італьянская мова |
Год выдання | 1685 |
Старонак | 436 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петэр Багдані скончыў пісаць Cuneus Prophetarum у 1675, але Кангрэгацыя евангелізацыі народаў не дазволіла апублікаваць працу, пакуль не будзе зроблены пераклад на латынь. Праз дзесяць гадоў кніга была выдадзена ў Падуі пры падтрымцы Грэгорыа Барбарыга, кардынала Падуі[4].
Поўная лацінская назва трактата — «Cuneus prophetarum de Christo salvatore mundi et eius evangelica veritate, italice et epirotice contexta, et in duas partes diuisa a Petro Bogdano Macedone, Sacr. Congr. de Prop. Fide alumno, Philosophiae & Sacrae Theologiae Doctore, olim Episcopo Scodrensi & Administratore Antibarensi, nunc vero Archiepiscopo Scuporum ac totius regni Serviae Administratore».
Трактат быў перавыданы на італьянскай і албанскай мовах у 1691 і 1702 гадах адпаведна пры падтрымцы сям’і Альбіццы. Італьянскі загаловак — «L' infallibile verità della cattolica fede».
Cuneus Prophetarum падзелены на два тамы, у кожным з якіх чатыры главы. Тэкст у главе набраны ў дзве калонкі: адна — на албанскай мове, іншая — на латыні. У перавыданнях месца латыні заняў італьянскі пераклад. Уступная частка першага тома змяшчае прысвячэнні і панегірыкі на албанскай, італьянскай, лацінскай і сербскай мовах. Таксама ў ёй прыведзены два вершы па восем радкоў на албанскай мове. Першы верш, напісаны Лукам Багдані, стрыечным братам Петэра Багдані, прысвечаны аўтару трактата. Другі верш — філасофскі, яго склаў Лука Сума, манах са Шкодэра. Асноўныя тэмы першага тома ўзяты са Старога Запавету. Чатыры главы носяць назвы:
Другі том азагалоўлены «De vita Jesu Christi salvatoris mundi», яго асноўныя багаслоўскія тэмы ўзяты з Новага Запавету. Чатыры главы носяць назвы:
У чацвёртую главу другога тома ўключаны пераклад з Кнігі Данііла на албанскую, арабскую, армянскую, грэчаскую, іўрыт, італьянскую, лацінскую і сірыйскую мовы. Таксама ў гэтым томе маецца глава, прысвечаная жыцію Антыхрыста, індэкс на албанскай і італьянскай мовах і тры старонкі дадатку пад назвай «Antichita della Casa Bogdana», прысвечанага генеалогіі сям’і Багдані.
Cuneus Prophetarum лічыцца найбольш выдатным творам ранняй албанскай літаратуры. У ім разглядаюцца пытанні філасофіі, навукі і тэалогіі, а таксама пытанні астраноміі, фізікі, геаграфіі і гісторыі. Паэтычныя творы і проза закранаюць літаратурную тэорыю. Cuneus Prophetarum прылічаецца да гуманістычных прац барочнай літаратуры. Мова, якая выкарыстоўваецца Багдані — архаічная форма албанскай, яна разглядаецца як адна з ранніх літаратурных формаў мовы[4].
У 1855 годзе Антан Санторы апублікаваў у Неапалі працу Kryshten i shyityruory, якая змяшчала выняткі з Cuneus Prophetarum. Санторы ўключыў іх у сваё выданне, каб прадэманстраваць пераемнасць албанскі рэлігійнай літаратуры[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.