From Wikipedia, the free encyclopedia
Грабневікі́ (Ctenophora) — тып марскіх беспазваночных жывёл.
Грабневікі | ||||||||||||
Bathocyroe fosteri | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Ctenophora Eschscholtz, 1829 | ||||||||||||
|
Існуе 1 клас, 2 падкласы: шчупальцавыя (Tentaculifera) з 5 атрадамі і бясшчупальцавыя (Atentaculata) з 1 атрадам. Каля 120 відаў, жывуць ва ўсіх морах на рознай глыбіні. Найбольш вядомыя грабневікі з роду берое (Beroe), балінопсіс (Bolinopsis), грабневікі, якія поўзаюць, з роду ктэнаплана (Ctenoplana), Венерын пояс (Cestum veneris).
Даўжыня ад 2 мм да 2,5 м (Венерын пояс). Цела студзяністае, празрыстае, авальнай, яйцападобнай або іншай формы, з ротам на адным канцы і органамі раўнавагі на другім. Перамяшчаюцца з дапамогай 8 радоў грабных пласцінак, па баках 2 шчупальцы. Гермафрадыты. Развіццё з лічынкай. Драпежнікі, жывяцца пераважна планктонам, зрэдку ікрой і маляўкамі рыб. Грабневікі берое паядаюць іншых, а самі з'яўляюцца кормам трасковых рыб, медуз. Многія грабневікі свецяцца ў цемнаце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.