From Wikipedia, the free encyclopedia
Chrysophyta — тып водарасцей.
Chrysophyta | ||||||||||
Залацістая каланіяльная водарасць з роду Дынобрыян (Dinobryon) | ||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||
Chrysophyta Pascher, 1914 | ||||||||||
Класы | ||||||||||
| ||||||||||
|
Пераважна фотатрофы (маюцца і бясколерныя формы), з рознай арганізацыяй талома, а таксама адзіночныя і каланіяльныя пратысты. Большасць з іх рухомыя, але ёсць і прымацаваныя асобіны разнастайнага выгляду і памераў.
Жгуцікавыя клеткі звычайна маюць рухомы пярэдні жгуцік з трубчастымі мастыганемамі і задні гладкі жгуцік, які часта прылягае да паверхні клеткі, фарміруючы фотарэцэптарны апарат. У пераходнай зоне жгуціка размешчана спіраль. Хларапласты афарбаваны ў жоўта-зялёны або залаціста-буры колер, звычайна маюць абалонку з трох мембран і ўтрымліваюць хларафілы a і c, а таксама караціноіды. Мітахондрыі з трубчастымі ці пузыркападобнымі крыстамі. Рэзервныя рэчывы — хрызаламінарын і ліпіды.
Рзмнажэнне бясполае, палавы працэс апісаны ў нямногіх відаў.
Распаўсюджаны сусветна. Сістэматыка тыпа шматразова змянялася і працягвае распрацоўвацца. Выдзяляецца 3 класы, якія аб’ядноўваюць каля 1000 відаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.