Садовы смоўж[крыніца?] або садовы слімак[крыніца?] (Cepaea hortensis) — від малюскаў сямейства геліцыды (Helicidae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Cepaea hortensis |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падклас: | Сапраўдныя смаўжы | Інфраатрад: | Сцяблініставокія малюскі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Cepaea hortensis (O. F. Müller, 1774)
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Вусце ракавіны светлае, у той час як у Cepaea nemoralis цёмнае. На палавым органе чатыры ці больш залозы. Ракавіна жаўтлявага колеру з карычневымі або чорнымі палосамі, дыяметрам да 25 мм.
Для віду характэрны палімарфізм. На ракавіне прысутнічаюць ад адной да пяці цёмна-карычневых розных па шырыні спіральных палос. Некаторыя асобнікі адной папуляцыі зусім не маюць палос.
Від шырока распаўсюджаны ў многіх частках Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Слімакі актыўныя з сакавіка па кастрычнік, сілкуюцца ў асноўным багавіннем, таму іх не сустрэнеш як шкоднікаў ў садках.
Часта ракавіны слімакоў можна ўбачыць у так званых «кузніцах» драздоў-спевуноў (Turdus philomelos).
Від з’яўляецца прамежкавым гаспадаром для паразітычнага круглага чарвяка Aelurostrongylus falciformis[1].
Roy C. Anderson: Nematode Parasites of Vertebrates: Their Development and Transmission. CABI, 2000, ISBN 9780851997865, S. 164.
- Roy C. Anderson: Nematode Parasites of Vertebrates: Their Development and Transmission. CABI, 2000, ISBN 9780851997865, p. 164.