CODA: Дзіця глухіх бацькоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
«CODA» або «CODA: Дзіця глухіх бацькоў» (англ.: CODA) — камедыйна-драматычны фільм 2021 года, англамоўны рэмейк французскай кінастужкі «Сямейства Белье[en]» (2014). Рэжысёрам і аўтарам адаптаванага сцэнарыя выступіла Шан Хейдэр[en]. Эмілія Джонс[en] выканала ролю Рубі, так званай CODA[en] (англ.: child of deaf adult, бел.: дзіця глухіх бацькоў), адзінага чуючага члена сям’і, якая з усіх сіл стараецца збалансаваць сваё жыццё, адначасова дапамагаючы сямейнаму рыбалоўнаму бізнесу і развіваючы свой пеўчы талент.
CODA: Дзіця глухіх бацькоў![]() | |
---|---|
англ.: CODA | |
![]() | |
Жанр | камедыйная драма[d] і музычны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Pathé |
Працягласць | 111 хв. |
Бюджэт | 10 000 000 $[1] |
Зборы | 1 100 000 $ |
Краіна | |
Мова | амслен[d] і англійская |
Год | 28 студзеня 2021 і 13 жніўня 2021 |
IMDb | ID 10366460 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Таксама ў фільме сыгралі Эўхеніё Дэрбіс[en], Трой Кацур, Фердзія Уолш-Піла[en], Дэніэл Дзюран[en] і Марлі Мэтлін. Кінастужка стала вынікам сумеснай вытворчасці ЗША, Францыі і Канады, а рэжысёр арыгінальнага «Сямейства Белье» Філіп Руселе выступіў у якасці прадзюсара рэмейка. Здымкі фільма прайшлі ў Глостэры, штат Масачусетс[en].
Сусветная прэм’ера «CODA» адбылася 28 студзеня 2021 года на кінафестывалі «Сандэнс». Apple набыла правы на дыстрыбуцыю стужкі за рэкордныя для фестывалю $25 млн. «CODA» адначасова выйшла ў пракат і дэбютавала на стрымінг-сэрвісе Apple TV+ 13 жніўня 2021 года. Фільм атрымаў усеагульнае прызнанне крытыкаў і быў названы Амерыканскім інстытутам кінамастацтва адным з 10 найлепшых фільмаў 2021 года. Стужка атрымала тры прэміі «Оскар», у тым ліку за «Найлепшы фільм». Такім чынам фільм стаў першым пераможцам у гэтай катэгорыі, галоўныя ролі ў якім пераважна сыгралі глухія/слаба чуючыя акцёры (Кацур, Мэтлін і Дзюран).