Betfair
From Wikipedia, the free encyclopedia
Betfair Group plc — найбуйнейшая ў свеце біржа ставак.[1] Кампанія заснавана ў 2000 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Заходнім Лондане, у раёне Хамерсміт.[2]
Хуткія факты Лістынг на біржы, Заснаванне ...
Betfair | |
---|---|
Лістынг на біржы | Лонданская фондавая біржа |
Заснаванне | 2000 |
Заснавальнікі | Эндру Блэк[d] |
Размяшчэнне | |
Галіна | азартная анлайн-гульня[d] |
Сайт | betfair.com |
Закрыць
Апроч уласна біржы ставак, Betfair прапануе і іншыя паслугі, напрыклад, казіно і покер. Betfair мае адпаведныя гульнявыя ліцэнзіі ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Германіі, Італіі, Аўстрыі і на Мальце. З’яўляецца спонсарам футбольнага клуба Манчэстэр Юнайтэд.[3] Першапачаткова покерны-рум уваходзіў у сетку Ongame, але ў 2013 годзе далучыўся да папулярнай сеткі iPoker.[4] Кампанія зарэгістравана на Лонданскай біржы да 2 лютага 2016 года, калі аб’ядналася з Paddy Power у адзіную кампанію Paddy Power Betfair (LSE: PPB).