From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW X1 — кампактны красовер.
BMW X1 (E84) | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2009—2015 |
КПП: | 6-хутк. АКПП |
Колавая база: | 2760 |
Даўжыня: | 4454 |
Шырыня: | 1798 |
Вышыня: | 1545 |
Каляіна задняя: | 1529 |
Клірэнс: | 195 |
Маса: | 1505 кг (sDrive18i) 1650 - 1665 кг (xDrive20i) 1655 кг (xDrive28i) 1650 - 1660 кг (xDrive20d) 1660 - 1670 кг (xDrive23d) |
Грузападымальнасць: | 550 кг |
Аб'ём бака: | 63 л (бензінавыя) 61 л (дызельныя) |
Дызайнер: | Рычард Кім |
BMW X1 (E84) на Вікісховішчы |
BMW X1 (F48, F49) | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2015—2022 |
КПП: | 6-хутк. МКПП 6-хутк. АКПП 8-хутк. АКПП |
Колавая база: | 2670 мм 2780 мм (X1 L) |
Даўжыня: | 4439 мм 4565 мм (X1 L) |
Шырыня: | 1821 |
Вышыня: | 1612 |
Каляіна задняя: | 1562 |
Клірэнс: | 183 |
Грузападымальнасць: | 575 кг — 600 кг |
Аб'ём бака: | 51 (X1 18) — 61 л (інш.) |
Дызайнер: | Рычард Кім |
BMW X1 (F48, F49) на Вікісховішчы |
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2009—цяперашні час |
Зборка: | ФРГ Нідэрланды Мексіка Індыя Тайланд Кітай Інданезія Расія |
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
Сегмент: | J-сегмент |
BMW X1 (U11) | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2022—цяперашні час |
BMW X1 (U11) на Вікісховішчы |
Аўтамабіль створаны на платформе ўніверсала BMW 3-й серыі. Адрозненні ў шасі — у Х1 іншыя цягі ў задняй шматрычагавай падвесцы і паваротныя кулакі падвескі McPherson спераду, а замест электрамеханічнага ўзмацняльніка руля ўсталяваны электрагідраўлічны. Прывад можа быць заднім (такія мадыфікацыі называюцца sDrive) або поўным (xDrive).
Вытворчасць аўтамабіля пачалася на заводзе ў Лейпцыгу, Германія ў кастрычніку 2009 года.
Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2012 годзе:
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2012[1] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 31,4 | 87% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 42,1 | 86% |
Бяспека пешаходаў | 22,9 | 64% |
Актыўная бяспека | 5 | 71% |
Пратэставаны аўтамабіль: BMW X1 2.0 diesel |
Другое пакаленне "БМВ Ікс-1" была пабудавана на платформе «Міні-Кантрымэн» і «БМВ 2-ой серыі Актыў Тур’ер». Цяпер ён пярэднепрывадны. Але ў больш багатых камплектацыях прапануецца аўтаматычна падключаемы поўны прывад з электрамагнітнай муфтай у прывадзе задніх колаў. Памеры дадзенага красовера павялічыліся, а клірэнс паменшыўся ў параўнанні з мінулай генерацыяй з 195 мм да 183 мм. Пазадарожныя якасці навінкі пагоршыліся, затое павысілася дынаміка разгону, палепшылася эканамічнасць і знізілася вага аўтамабіля. BMW X1 стаў другім пярэднепрывадным аўтамабілем нямецкай маркі пасля BMW 2er Active Tourer.
Красовер выпускаўся на заводзе ў Рэгенсбургу, а ў жніўні 2017 года кантрактная вытворчасць пачалася яшчэ і на заводзе VDL Nedcar кангламерата VDL Groep (Борн, Нідэрланды)[4][5].
Да 2016 года другое пакаленне BMW X1 было цалкам рэканструявана. Аўтамабіль стаў крыху больш вонкава і, цяпер, абсталяваны такімі тэхналогіямі бяспекі, як аўтаматычнае аварыйнае тармажэнне і сістэма выяўлення пешаходаў. Вытворца спрасціў мадэльны шэраг БМВ Х1 2016 года да выкарыстання толькі аднаго тыпу рухавіка — эфектыўнага 4-цыліндравага з турбанаддувам. Таксама, з гэтага часу ўсе версіі Х1 абсталяваны поўным прывадам, які быў створаны на базе канструкцыі пярэдняга прывада.[6]
Спецыяльна для кітайскага рынку была зроблена падоўжаная да 4, 56 метраў версія X1 L[7]. Яна атрымала індэкс F49.
Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2015 годзе:
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015[8] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 34,5 | 90% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 43 | 87% |
Бяспека пешаходаў | 26,7 | 74% |
Актыўная бяспека | 10,1 | 77% |
Пратэставаны аўтамабіль: BMW X1 sDrive18d |
У трэцім пакаленні для BMW X1 прапанаваны бензінавы, дызельны, гібрыдны варыянты, а таксама цалкам электрычны iX1.
На момант дэбюту прапанаваны два бензінавыя і два дызельныя рухавікі. Plug-in-гібрыдныя BMW X1 xDrive25e і BMW X1 xDrive30e маюць электрычны прывад на заднія колы, які спалучаецца з трохцыліндравым бензінавым рухавіком, які прыводзіць у рух пярэднія колы праз 7-ступеньчатую каробку перадач Steptronic з падвойным счапленнем[9].
Усе мадыфікацыі — аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання, plug-in-гібрыды і цалкам электрычныя — збіраюцца на адной вытворчай лініі ў Рэгенсбургу. 11 лістапада 2022 года стартавала вытворчасць электрычнага iX1[10].
Мадыфікацыі для еўрапейскага рынка[11]:
У красавіку 2023 года на Шанхайскім аўтасалоне былі прадстаўлены X1 для КНР: sDrive 20 Li (рухавік — бензінавы, трохцыліндравы, з турбанаддзіманнем; аб’ём — 1,5 л.; магутнасць — 156 к.с.), sDrive 25 Li і xDrive 25 Li (рухавік — бензінавы, чатырохцыліндравы, з турбанаддзіманнем; аб’ём — 2,0 л.; магутнасць — 204 к.с.), а таксама электрычны iX1 у мадыфікацыі з двума рухавікамі. Усе версіі для кітайскага рынка маюць колавую базу падоўжаную на 10 сантыметраў, каб даць больш месца заднім пасажырам[12].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2022[13] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 32,8 | 86% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 43,9 | 89% |
Бяспека пешаходаў | 41,1 | 76% |
Актыўная бяспека | 14,8 | 92% |
Пратэставаны аўтамабіль: BMW X1 2.0 diesel X-Line |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.