From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW E81, E82, E87, E88 — кампактныя аўтамабілі нямецкага канцэрна BMW. Першае пакаленне 1-серыі. Выпускаліся з 2004 да 2013 года.
Тып(ы) кузавы: | E82 2‑дзв. купэ (5‑месн.) E88 2‑дзв. кабрыялет (5‑месн.) E81 3‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.) E87 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4239 мм хэтчбэк 4360 мм купэ/кабрыялет |
Шырыня: | 1934 мм |
Вышыня: | 1421 мм хэтчбэк 1423 мм купэ 1411 мм кабрыялет |
Колавая база: | 2660 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1484 мм хэтчбэк/кабрыялет 1474 мм купэ |
Каляіна задняя: | 1497 мм хэтчбэк 1507 мм купэ 1517 мм кабрыялет |
Папярэднік BMW Compact |
Сегмент: | C-сегмент |
Папярэднікам гэтай серыі была BMW 3 Compact (E36/5, E46/5). Машына мае шмат агульных рашэнняў з іншымі мадэлямі. Так, пярэдняя падвеска стойкі МакФерсан ад «пяцёркі» E60, а задняя шматрычагавая ад трэцяй серыі E90. Прапаноўвалася ў чатырох кузавах: 3-х і 5-дзверныя хэтчбэкі (E81, E87), купэ (E82) і кабрыялет (E88). Мадэль пазіцыянавалася ў залежнасці ад камплектацыі як пяці або чатырохмесцавы аўтамабіль. Цэнтральная частка прыборнай панелі злёгку павёрнутая ў бок кіроўцы, а замест ключа запальвання — бірулька і кнопка «Start» па-над ім.
Першапачаткова прапаноўвалася тры бензінавыя рухавікі: 1,6 л (115 к. с.), 2,0 л (130 к. с.) і 2,0 л (150 к. с.), а таксама два дызельныя сілавыя агрэгаты аб’ёмам 2,0 літра 122 к. с. і 163 к. с. У 2005 годзе лінейка бензінавых матораў была дапоўнена 3-літровым рухавіком магутнасцю 265 к. с. У 2007 годзе рухавікі былі мадэрнізаваны. У 2008 з’явіўся рухавік з двума турбакампрэсарамі аб’ёмам 3 літра і магутнасцю 306 к.с.
У красавіку 2010 года агульны аб’ём вытворчасці перавысіў 1 000 000 аўтамабіляў усіх варыянтаў.
У снежні 2010 года BMW прадставіла новую мадэль — BMW 1M (версія падрыхтаваная спартовым падраздзяленнем BMW Motorsport). Базіруючыся на кузаве E82 (купэ) гэтая версія мела мала агульнага са сваім прабацькам, BMW 135. Былі перапрацаваны тормазы (ад М3 E92), дыферэнцыял ад M3 E46, пашыраная каляіна пад падвеску ад M3 E92, 19-цалёвыя колы ад M3 Competition Package, 3-х літровы 6-цыліндравы радны рухавік N54 з падвойным турбанаддзіманнем ад BMW Z4 35IS магутнасцю 340 к. с. і 500 Н·м моманту ў рэжыме «поўнага газу».
Мадэль | 116i | 118i | 120i | 125i | 130i | 135i | M Coupé | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гады выпуску | 2004—2007 | 2007—2009 | 2009—2012 | 2005—2007 | 2007—2013 | 2004—2007 | 2007—2013 | 2005—2009 | 2009—2012 | 2007—2010 | 2010—2013 | 2011—2012 | |
Код рухавіка | N45B16 | N43B16 | N43B20 | N46B20 | N43B20 | N46B20 | N43B20 | N52B30 | N54B30 | N55B30 | N54B30 | ||
Аб’ём, см³ | 1596 | 1995 | 2996 | 2979 | |||||||||
Тып рухавіка | радны 4-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем | радны 6-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем | |||||||||||
Клапанаў на цыліндр | 4 | ||||||||||||
Дыяметр цыліндру × ход поршня, мм | 84.0×75.7 | 84.0×90.0 | 85.0×88.0 | 84.0×89.6 | |||||||||
Макс. магутнасць, к. с./аб. хв. | 115/6000 | 122/6000 | 129/5750 | 143/6000 | 150/6200 | 170/6700 | 218/6100 | 258/6600 | 265/6650 | 306/5800 | 340/5900 | ||
Макс. круцільны момант, Н·м/аб. хв. | 150/4300 | 160/4250 | 185/3000 | 180/3250 | 190/4250 | 200/3600 | 210/4250 | 270/2500—4250 | 310/2600—3000 | 315/2750 | 400/1300—5000 | 400/1200—5000 | 450/1500—4500 (500 Н·м пры Overboost) |
Мадэль | 116d | 118d | 120d | 123d | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Гады выпуску | 2009—2012 | 2004—2007 | 2007—2013 | 2004—2007 | 2007—2013 | 2007—2013 | |
Код рухавіка | N47D20 | M47TU2D20 | N47D20 | M47TU2D20 | N47D20 | ||
Аб’ём рухавіка, см³ | 1995 | ||||||
Тып рухавіка | радны 4-цыліндравы з падоўжным размяшчэннем | ||||||
Клапанаў на цыліндр | 4 | ||||||
Дыяметр цыліндру × ход поршня, мм | 84.0×90.0 | ||||||
Макс. магутнасць, к. с./аб. хв. | 116/4000 | 122/4000 | 143/6000 | 163/4000 | 177/4000 | 204/4400 | |
Макс. круцільны момант, Н·м/аб. хв. | 260/1750—2500 | 280/2000 | 300/1750—2500 | 340/2000 | 350/1750—3000 | 400/2000—2250 | |
Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2004 годзе:
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2004[1] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 33 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 35 | |
Бяспека пешаходаў | 2 | |
Пратэставаны аўтамабіль: BMW 116i |
На трасе Top Gear аўтамабіль BMW 1M паказаў час меншы, чым M3 E90/E92, Chevrolet Corvette C6, Noble M12 GTO-3R, Lotus Evora, Lexus IS-F, Lamborghini Gallardo Spyder і Ferrari 575.
Пілот Аляксей Бункевіч на трасе Нюрбургрынг на гэтым аўтамабілі паказаў час 8.15 (неафіцыйны 8.12), што на 7 секунд хутчэй BMW M3 E46 і амаль на 24 секунды хутчэй BMW 135.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.