From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW E65/E66 — завадскі індэкс кузава 7-й серыі BMW, які выпускаўся з 2001 па 2008 год. За сем гадоў было выраблена прыкладна 330 000 машын.[1]
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (4‑месн.) |
Даўжыня: | E65 — 5040 мм E66 — 5180 мм |
Шырыня: | 1900 мм |
Вышыня: | E65 — 1490 мм E66 — 1480 мм |
Колавая база: | E65 — 2990 мм E66 — 3130 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1586 мм |
Каляіна задняя: | 1590 мм |
Папярэднік |
Падобныя мадэлі: | Audi A8, Mercedes-Benz S-Class, Jaguar XJ, Lexus LS |
Сегмент: | F-сегмент |
Дызайнер: | Адрыян ван Хаайдонк (1998) Крыс Бэнгл |
У 1997 годзе Крыс Бэнгл правёў сустрэчу з дызайнерамі экстэр’ера з DesignworksUSA, дзе агучыў сваё бачанне новага аўтамабіля. Ён выкарыстаў такія выразы, як "рывок у дызайне" (design leap) і "топавы прадукт" (top-of-the-line product). У выніку было адабрана 12 эскізаў для маштабных мадэляў, з якіх пакінулі толькі пяць. Да заканчэння конкурсу было падрыхтавана тры поўнапамерныя пластылінавыя макеты[2]. Перамогу атрымала праца Адрыяна ван Хойданка.
Прэзентацыя аўтамабіля адбылася ў даследчым цэнтры FIZ у Мюнхене за два месяцы да афіцыйнай прэм’еры на аўтасалоне 2001 года ў Франкфурце-на-Майне. Часопіс «Тайм» назваў яго адным з 50 горшых аўтамабіляў усіх часоў[3], тым не менш, ён стаў самым прадаваным BMW 7-й серыі за ўвесь перыяд вытворчасці.
На старце продажаў, у лістападзе 2001 года, былі даступныя толькі мадэлі з рухавікамі 735i і 745i. У красавіку 2002 года з’явіліся мадэлі з павялічанай да 140 мм колавай базай — 735Li і 745Li. Некалькі месяцаў пасля, лінейку рухавікоў дапоўнілі дызельнымі варыянтамі — 730d і 740d. Вясной 2003 года з’явілася яшчэ дзве мадэлі — 730i і 760i.
BMW 7-й серыі, акрамя тэхналагічных навінак мінулага, абзавялася і новымі сістэмамі, сярод якіх можна адзначыць Vanos — сістэму, якая рэгулюе ход упускных клапанаў. Яе выкарыстанне дазволіла знізіць спажыванне паліва і таксічнасць адпрацаваных газаў; павысіць дынамічныя характарыстыкі.
Усе сілавыя агрэгаты абсталёўваліся шасціступеньчатымі АКПП фірмы ZF, якія з’явіліся на серыйных аўтамабілях упершыню ў свеце. Кіраванне рэжымамі (аўтаматычны рэжым, задні ход, паркінг, нейтраль) каробкі перадач ажыццяўлялася з дапамогай рычага, размешчанага пад рулём. Таксама прысутнічала магчымасць пераключэння перадач уручную, выкарыстоўваючы клавішы на рулявым коле.
Чацвёртае пакаленне BMW 7-й серыі выпускалася толькі з заднім прывадам.[4] У базавай камплектацыі аўтамабіль аснашчаўся пасіўнай падвескай (пярэднія стойкі McPherson; ззаду — шматрычагавая падвеска[1]), але за дадатковую плату з’яўлялася магчымасць абзавесціся сістэмамі Dynamic Drive (актыўныя стабілізатары папярочнай устойлівасці пярэдняй і задняй падвесак для зніжэння бакавога нахілу) і EDC (сістэма рэгулявання калянасці амартызатараў, мае два рэжыму: камфорт і спорт). Таксама мелася магчымасць усталяваць заднюю пнеўмападвеску, якая падтрымлівае пастаянны кліранс па-за залежнасці ад нагрузкі на заднюю вось.
Дапамогу ў кіраванні аўтамабілем кіроўцу аказваюць некалькі сістэм:[5]
Адным з унікальных новаўвядзенняў стала з’яўленне сістэмы iDrive, здольнай замяніць шматлікія органы кіравання сэрвіснымі прыладамі. Сістэма ўяўляе сабой камп’ютар, кіраваны адным адзіным кантролерам, размешчаным на цэнтральнай кансолі. З яго дапамогай можна перамяшчацца па меню сістэмы, якое разбіта на восем катэгорый:
Сістэма iDrive была распрацавана кампаніяй Siemens і кіравалася аперацыйнай сістэмай Windows CE.[6]
Для аздаблення салона аўтамабіля выкарыстоўвалася чорная вішня або ясень.[7] Сядзенні пярэдніх пасажыраў аснашчаліся электрычным прывадам. Апцыянальна былі даступныя сядзенні падвышанай камфортнасці (яны мелі дадатковыя рэгуляванні: падкаленная апора, паяснічная апора, шырыня спінкі, плечавая апора, вышыня падгалоўніка) або спартыўныя сядзенні (дадатковыя рэгуляванні: падкаленная апора, вышыня падгалоўніка). Акрамя таго і заднія і пярэднія сядзенні маглі мець ацяпленне, вентыляцыю і масаж. У якасці абшыўкі прапаноўваліся некалькі варыянтаў скуры і велюр.
Бяспеку пасажыраў пры сутыкненні забяспечвалі шэсць падушак бяспекі (франтальныя падушкі бяспекі для вадзіцеля і пярэдняга пасажыра, а таксама пярэднія і заднія бакавыя падушкі бяспекі). Мелася магчымасць устаноўкі дадатковых пярэдніх і задніх галаўных падушак бяспекі.
У аўтамабіля адсутнічае стаяначны тормаз у традыцыйным яго разуменні — няма ні рычага на цэнтральнай кансолі, ні педалі. Стаяначны тормаз актывіруецца націскам адмысловай кнопкі на панэлі прыбораў. Такі тормаз здольны спыніць аўтамабіль у выпадку адмовы асноўнай тармазной сістэмы.[8]
Асаблівасці аўтамабіля:[5]
У 2005 годзе BMW перажыла рэстайлінг. Змены насілі комплексны характар і закранулі не толькі вонкавы выгляд аўтамабіля, але і тэхнічную частку.
У пярэдняй часці аўтамабіля перапрацавалі дызайн фар, бампера і рашоткі радыятара. Задняя кромка капота была прыпаднятая на 20мм. У задняй частцы кузава, на змененай крышцы багажніка, з’явіліся дадатковыя ліхтары. Стоп-сігналы сталі адаптыўнымі (іх яркасць залежыць ад інтэнсіўнасці тармажэння), а каляіна задніх колаў павялічылася на 14мм.[9]
Галоўным новаўвядзеннем у інтэр’еры можна назваць перапрацаваную сістэму iDrive. Змянілася форма кантролера і з’явілася клавіша «menu», націск якой выклікае галоўную старонку меню. Таксама змяніўся крой сядзенняў, а органы кіравання на пярэдняй панэлі атрымалі храмаваную акантоўку. Новая мультымедыя-сістэма акрамя DVD-дыскаў і тэлепраграм дазваляе глядзець і лічбавае тэлебачанне (DVB-T).[9] Чорную вішню ў аздабленні замяніў амерыканскі арэх.[7]
Уся лінейка матораў, за выключэннем 760i, была мадэрнізавана. Маторы 745i і 735i саступілі месца 750i і 740i адпаведна, а дызельны 745d замяніў 740d. У верасні 2005 года з’явілася першая падоўжаная версія з дызельным рухавіком — 730Ld.
У якасці дадатковых опцый з’явіліся:
730i/730Li | 735i/735Li | 745i/745Li | 760i/760Li | 730d | 740d | |
---|---|---|---|---|---|---|
Пазначэнне рухавіка | M54B30 | N62B36 | N62B44 | N73B60 | M57D30TÜ | M67D40TÜ |
Аб'ём рухавіка | 2.979 см³ | 3.600 см³ | 4.398 см³ | 5.972 см³ | 2.993 см³ | 3.901 см³ |
Тып рухавіка і колькасць цыліндраў | Р6-бензінавы | V8-бензінавы | V12-бензінавы | Р6-дызельны | V8-дызельны | |
Клапанаў | 24 | 32 | 48 | 24 | 32 | |
Ступень сціску | 10,2 : 1 | 10,5 : 1 | 11,3 : 1 | 18,0 : 1 | ||
Магутнасць | 170 кВт (231 к.с.) пры 5.900 аб./хв. |
200 кВт (272 к.с.) пры 6.200 аб./хв. |
245 кВт (333 к.с.) пры 6.100 аб./хв. |
327 кВт (445 к.с.) пры 6.000 аб./хв. |
160 кВт (218 к.с.) пры 4.000 аб./хв. |
190 кВт (258 к.с.) пры 4.000 аб./хв. |
Круцільны момант | 300 Н·м пры 3.500 аб./хв. | 360 Н·м пры 3.700 аб./хв. | 450 Н·м пры 3.600 аб./хв. | 600 Н·м пры 3.950 аб./хв. | 500 Н·м пры 2.000 аб./хв. | 600 Н·м пры 1.900 аб./хв. |
КПП | 6-ступеньчатая, аўтаматычная | |||||
Максімальная хуткасць | 237 км/г | 250 км/г (абмежаваная электронікай) | 235 км/г | 250 км/г (абмежаваная электронікай) | ||
Разгон, 0-100 км/г | 8,1 сек. 8,3 сек. | 7,5 сек.; 7,5 сек. | 6,3 сек.; 6,3 сек. | 5,5 сек.; 5,6 сек. | 8,0 сек. | 7,4 сек. |
Тып прываду | Задні | |||||
Поўная масса | 1.805 кг, 1.835 кг | 1.935 кг, 1.975 кг | 1.945 кг, 1.985 кг | 2.090 кг, 2.225 кг | 1.975 кг | 2.090 кг |
Расход паліва (змешаны цыкл) | 10,7; 10,8 л/100 км | 10,7; 10,9 л/100 км | 10,9; 11,2 л/100 км | 13,0; 13,7 л/100 км | 8,6 л/100 км | 9,8 л/100 км |
730i/730Li | 745i/745Li | 750i/750Li | 760i/760Li | 730d/730Ld | 745d | |
---|---|---|---|---|---|---|
Пазначэнне рухавіка | N52B30 | N62B44 | N62B48 | N73B60 | M57D30TÜ2 | M67D44 |
Аб'ём рухавіка | 2.996 см³ | 4.398 см³ | 4.799 см³ | 5.972 см³ | 2.993 см³ | 4.423 см³ |
Тып рухавіка і колькасць цыліндраў | Р6-бензінавы | V8-бензінавы | V12-бензінавы | Р6-дызельны | V8-дызельны | |
Клапанаў | 24 | 32 | 48 | 24 | 32 | |
Ступень сціску | 10,7 : 1 | 10,5 : 1 | 11,3 : 1 | 17,0 : 1 | ||
Магутнасць | 190 кВт (258 к.с.) пры 6.600 аб./хв. |
245 кВт (333 к.с.) пры 6.300 аб./хв. |
270 кВт (367 к.с.) пры 6.300 аб./хв. |
327 кВт (445 к.с.) пры 6.000 аб./хв. |
170 кВт (231 к.с.) пры 4.000 аб./хв. |
242 кВт (330 к.с.) пры 3.800 аб./хв. |
Круцільны момант | 300 Н·м пры 2.500 аб./хв. | 390 Н·м пры 3.500 аб./хв. | 490 Н·м пры 3.400 аб./хв. | 600 Н·м пры 3.950 аб./хв. | 520 Н·м пры 2.000-2.750 аб./хв. | 750 Н·м пры 1.900-2.500 аб./хв. |
КПП | 6-ступеньчатая, аўтаматычная | |||||
Максімальная хуткасць | 244 км/г | 250 км/г (абмежаваная электронікай) | 238 км/г | 250 км/г (абмежаваная электронікай) | ||
Разгон, 0-100 км/г | 7,8 сек.; 7,9 сек. | 6,8 сек.; 6,9 сек. | 5,9 сек.; 6,0 сек. | 5,5 сек.; 5,6 сек. | 7,8 сек.; 7,9 сек. | 6,6 сек. |
Тып прываду | Задні | |||||
Поўная масса | 1.880 кг, 1.910 кг | 1.970 кг, 2.010 кг | 1.985 кг, 2.025 кг | 2.180 кг, 2.255 кг | 1.975 кг, 2.015 кг | 2.115 кг |
Расход паліва (змешаны цыкл) | 10,1 л/100 км | 11,2 л/100 км | 11,4 л/100 км | 13,6 л/100 км | 7,9 л/100 км | 9,0 л/100 км |
Чацвёртае пакаленне BMW 7-й серыі выпускалася ў чатырох мадыфікацыях:
Мадыфікацыя, якая прапануе дадатковыя варыянты афарбоўкі кузава і аздаблення салона.
Мадыфікаваная кампаніяй Alpina кароткабазная BMW 750i. Выраблялася на той жа зборачнай лініі ў Дзінгольфінге, што і серыйная мадэль.[12] BMW of North America, LLC прапанавала для ЗША абмежаваную серыю Alpina B7 у колькасці 800 штук, якія былі хутка распрададзеныя.[13]
Аб'ём рухавіка | Тып рухавіка, колькасць цыліндраў | Магутнасць | Круцільны момант | Разгон, 0—100 км/г | Максімальная хуткасць | Выдатак паліва (змяшаны цыкл) | Поўная маса |
---|---|---|---|---|---|---|---|
4398 см3 | V8-бензінавы | 368 кВт (500 к. с.) пры 5500 аб/хв. |
700 Н·м пры 4250 аб/хв. | 4,9 с | 300 км/г | 12,8/100км SuperPlus |
1960 кг |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.