гуказапіс на фонаафтографе Эдуарда-Леона Скота дэ Мартэнвіля 9 красавіка 1860 года From Wikipedia, the free encyclopedia
«Au clair de la lune» (бел.: Месячнае святло) — 10-секундны аўдыёзапіс, які ўяўляе сабой голас, што спявае «Au clair de la lune, Pierrot repondit ». З’яўляецца самым старым з вядомых гуказапісам у свеце .[1]
Даследчыкі з групы вывучэння гісторыі гуказапісу «First Sounds», выявілі і змаглі прайграць гукавы запіс народнай песні, зроблены французскім вынаходнікам у 1860 годзе, за 17 гадоў да таго, як Томас Эдысан вынайшаў фанограф . Працягласць запісу складае 10 секунд. На ім чутны меркавана жаночы голас, які спявае «Au clair de la lune, Pierrot repondit». Запіс быў зроблены 9 красавіка 1860 года парыжскім вынаходнікам Эдуардам-Леонам Скотам дэ Мартэнвілем з дапамогай прылады, званай «фонааўтограф ». Апарат прадрапваў гукавыя дарожкі на аркушы паперы, вычарненым дымам ад алейнай лямпы. Адзін з гісторыкаў, Давід Джаваноні, паведаміў, што даведаўся пра існаванне запісу 1 сакавіка 2008 года. Ён захоўваўся ў парыжскім архіве. Эксперты з «First Sounds» перавялі яго ў лічбавы фармат. Джованоні сведчыць, што гэтая знаходка раўнацэнная знаходцы найстарэйшай у свеце фатаграфіі, якая была б зроблена за 17 гадоў да вынаходства камеры. Аднак запіс першапачаткова, не прызначаўся для праслухоўвання. Адзіным намерам вынаходніка было захаваць візуальна на паперы гукавыя ваганні.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.