Араўка́рыя (Araucaria) — род голанасенных раслін сямейства араўкарыевых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Араўкарыя

Araucaria araucana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araucaria Juss.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183481
NCBI  25666
EOL  14006
IPNI  11620-1
FW  56175
Закрыць

Апісанне

Хвойныя, пераважна двухдомныя дрэвы, звычайна з плоскай ларасоналадобнай кронай, вышынёй да 60—75 м і дыяметрам ствала да 2,5 м. Галінкі кальчакаватыя, гарызантальна распасцёртыя. Кара тоўстая, баразнаватая, смалістая. Лісце размешчана спіральна, плоскае, скурыстае, ад ланцэта- да шырокаяйцападобнага, часам іголкападобнае, даўжынёй 4—10 см. Мікрастробілы («мужчынскія шышкі») цыліндрычныя, буйныя — даўжынёй да 20—25 см і дыяметрам да 4—5 см. Жаночыя шышкі авальныя, дыяметр 7—35 см. Насенне арэхападобнае, з крыльчатай лускавінкай.

Пашырэнне

Каля 18 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, на астравах Ціхага акіяна. Найбольш вядомыя араўкарыя высокая (Araucaria heterophylla), чылійская (Araucaria araucana) і бразільская (Araucaria angustifolia) (у т.л. культывуюцца як дэкаратыўныя на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма). На Беларусі араўкарыю высокую вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.

Выкарыстанне

Драўніна выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, на выраб мэблі, музычных інструментаў, паперы і інш., смала — як лекавы сродак. Насенне ў некаторых відаў ядомае.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.