Арлы у шырокім сэнсе слова — назва, якая прымяняецца да прадстаўнікоў падсямейства Aquilinae сямейства ястрабіных (Accipitridae). Акрамя таго, так называюць буйных драпежных птушак, якія маюць падабенства з прадстаўнікамі вышэйпаказанай групы птушак, то ёсць, якія маюць арлінае аблічча. Характэрнымі рысамі арлоў з’яўляюцца масіўны целасклад, доўгія і адносна шырокія крылы з пальцападобна расстаўленымі махавымі пёрамі, масіўнай дзюбай і моцнымі лапамі з буйнымі загнутымі кіпцюрамі і падоўжаным пер’ем з вонкавага боку сцягна і галёнкі («штаны»). Пры паляванні, як правіла, лунаюць высока над паверхняй зямлі, у пошуку здабычы кіруюцца на зрок. Склад харчавання залежыць ад віду і ўмоў пражывання птушак, але ва ўсіх выпадках арлы знаходзяцца на найвышэйшых прыступках трафічных пірамід.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Aquilinae |
Polemaetus bellicosus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Aquilinae
|
Роды |
---|
- Aquila
- Hieraaetus
- Ictinaetus
- Lophaetus
- Oroaetus
- Polemaetus
- Spizaetus
- Spizastur
- Stephanoaetus
|
|
Закрыць