From Wikipedia, the free encyclopedia
Anton Snt (нар. 30 снежня 1974, Мінск), мастацкі псеўданім Антона Валер’евіча Слюнчанкі — беларускага мастака, які працуе ў галіне contemporary art.
Anton Snt | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Антон Валер’евіч Слюнчанка |
Дата нараджэння | 30 снежня 1974 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск, БССР |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча (1996), Варшаўскі ўніверсітэт (2001) |
Заступнікі | Ігар Цішын, Вадзім Гліннік |
Уплыў | Валерый Слюнчанка, Руслан Сяргееў |
Нарадзіўся ў сям’і архітэктараў-рэстаўратараў. Бацька — Валерый Рыгоравіч Слюнчанка, вучань вядомага беларускага архітэктара Алега Хадыкі[1]. Маці — педагог, мастацтвазнаўца і майстар выцінанкі.
Першыя мастацкія навыкі атрымаў ад бацькі. Потым займаўся ў вячэрняй мастацкай школе № 1 Мінска і сярэдняй школе № 147 з мастацкім ухілам. На выбар прафесіі паўплывалі выкладчыкі Наталля Залозная, Ніна Чарнова, Барыс Сырэнскі, Руслан Сяргееў.
У 1990 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава на спецыяльнасць мастак-афарміцель (дызайн). Пазнаёміўся з выкладчыкам Ігарам Цішыным, які аказаў значны ўплыў на фарміраванне творчага крэда маладога мастака.
У 1992 годзе памёр бацька. Антон Слюнчанка пачаў працаваць на прадпрыемстве «Белрэстаўрацыя».
У 1996 годзе абараніў дыплом і скончыў вучылішча. У вучылішчы пасябраваў з будучым мастаком-эмігрантам Маркам Максімовічам, які параіў атрымаць далейшую мастацкую адукацыю ў Польшчы.
У 1997 годзе паступіў у Інстытут гісторыі мастацтваў пры гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Пад час вучобы два разы стажыраваўся ў музеі сучаснага мастацтва Палац Уяздоўскі.
У 1998 годзе падчас падрыхтоўкі экспазіцыі «Roundabout» у Палацы Уяздоўскім зрабіў манументальны роспіс па эскізе англійскага мастака Рычарда Райта.
У 1999—2000 гадах на стыпендыі прафесійнага мастака ў Швейцарыі. Падчас стажыроўкі, у канцы 1999 года, Anton Snt прадставіў маштабную інсталяцыю «Pictures for Swans», якая ўключала фота, ready-made аб’екты, шаўкаграфію, відэа і светлавыя творы, графіці. Выстаўка адбылася ў Швейцарыі і была прысвечана канцу ХХ стагоддзя. Назва выстаўкі пераклікаецца з назвай альбома Нью-Ёркскай музычнай групы «SWANS», «Soundtracks for the blind» (1996).
У 2000—2001 гадах удзельнічаў у арганізацыі выставак сучасных мастакоў Японіі і Еўропы ў Палацы Уяздоўскім, дапамагаў куратару Адаму Шымчыку.
У 2001 годзе сумесна з Віталем Дзегцяровым стварыў арт-групу an angelico (ад імя італьянскага мастака Fra Angelico). Група an angelico першай у Беларусі прадставіла відэа-гукавую інсталяцыю на міжнародным фестывалі «Transit-01», яна складалася з 3 праекцый і ў начны час траслявалася на фасад будынка.
У 2001 годзе — выстаўка «Dialogue» сумесна з швейцарскай мастачкай Лізай Штаўфер. Пасля шэрагу відэа-праектаў у 2001—2003 гадах перайшлі ў фармат клубных мерапрыемстваў электроннай музыкі. Рэзідэнты ўсіх фестываляў «Global Gathering Belarus», «Космас Наш».
У 2010 годзе вярнуўся да жывапісу. Сумяшчае індывідуальную творчасць — малюнак, жывапіс і фатаграфію з сумеснай творчасцю па відэа-арту ў групе an angelico.
У 2014 годзе — DANSE MACABRE, Мінск[2].
У 2015 годзе — Арт-праект «ЗОЛОТО». Anton Snt & Andrew Abramchik[3]
Цэнтральныя тэмы творчасці мастака — сучасная іканаграфія вобраза Марыі і вобраза Смерці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.