250 самых рэйтынгавых фільмаў па версіі IMDb
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
250 самых рэйтынгавых фільмаў IMDb (англ.: IMDb Top 250) — спіс мастацкіх фільмаў з самым высокім сярэднім рэйтынгам карыстальнікаў на сайце IMDb[1]. Паводле ацэнак пошукавых сістэм, гэта самы цытуемы, а значыць, і самы папулярны рэйтынг фільмаў у свеце. Таксама гэта адзін з першых кінематаграфічных рэйтынгаў, які ствараюць самі гледачы і кінаманы.
Спіс уключае мастацкія фільмы і не ўключае кароткаметражныя, дакументальныя, тэлефільмы і міні-серыялы[2].