1-я бранятанкавая дывізія (ПУС)
From Wikipedia, the free encyclopedia
1-я бранятанкавая дывізія (польск.: 1 Dywizja Pancerna) — вайсковае злучэнне Польскіх узброеных сіл, якое ўдзельнічала ў баявых дзеяннях Другой сусветнай вайны. Створана ў лютым 1942 года ў Шатландыі пад камандаваннем брыгаднага генерала Станіслава Мачэка. У жніўні 1944 года высадзілася ў Нармандыі і, пераважна ў складзе 1-й канадскай арміі, вяла баявыя дзеянні па вызваленні Францыі, Бельгіі і Нідэрландаў ад нацысцкіх захопнікаў.