![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Cupola_santamariadelfiore.jpg/640px-Cupola_santamariadelfiore.jpg&w=640&q=50)
Ліхтар (архітэктура)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліхтар у архітэктуры — адкрытая бэлечная канструкцыя, якая вянчае будынак і служыць для асвятлення ці вентыляцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/Cupola_santamariadelfiore.jpg/640px-Cupola_santamariadelfiore.jpg)
Такога роду канструкцыі часам сустракаюцца ў сярэднявечных пабудовах (ліхтар кафедральнага сабора Ілі). Пазней пад словам ліхтар сталі разумець адкрыты верхні ярус вежы, што звязана з падабенствам гэтага архітэктурнага элемента з ліхтаром і выкарыстаннем яго ў якасці месцазнаходжання сігнальнага агню.
У архітэктуры Адраджэння і барока ліхтаром звалі маленькую купалападобную надбудову з дэкаратыўнымі аркадамі, якая часам выкарыстоўвалася для асвятлення памяшкання, але часцей выконвала дэкаратыўную функцыю.
Найбольш вядомымі саборамі з ліхтаром на купале з'яўляюцца кафедральны сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі, Сабор Святога Пятра ў Рыме, Сабор Святога Паўла ў Лондане і Капітолій у Вашынгтоне.
Пад ліхтаром таксама разумеюць:
- Зашклёны або выступ у сцяне будынка на вышыню 1-2 ці больш паверхаў з шэрагам вокнаў
- Шкляная частка дахавага пакрыцця, прызначаная для верхняга асвятлення