Яўндэ
горад, сталіца Камеруна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́ўндэ[1] (фр.: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камеруна. Колькасць жыхароў складае 1,4 млн чалавек. Адначасова з’яўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад размешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.
Горад
| ||||||||||||||||
Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косткай. Пад час Першай сусветнай вайны горад быў акупаваны бельгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яўндэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацый, з французскай адміністрацыяй.
Пасля атрымання незалежнасці Камерунам Яўндэ стаў сталіцай краіны.
У наш час Яўндэ — гэта гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр, транспартны вузел Камеруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.
У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камеруну, замежныя пасольствы.