Яўген Пятровіч Кушнароў
украінскі палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўге́н Пятро́віч Кушнаро́ў (укр.: Євген Петрович Кушнарьов, 29 студзеня 1951, Харкаў, УССР — 17 студзеня 2007, Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна) — савецкі і ўкраінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дзеяч мясцовага самакіравання.
Яўген Пятровіч Кушнароў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Євген Петрович Кушнарьов | |||||||
Яўген Кушнароў у Вярхоўнай Радзе (студзень 2007 года) | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сцяпан Сакалоўскі | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Піліпчукberu | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Леанід Кучма | ||||||
Папярэднік | Дзмітрый Табачнік | ||||||
Пераемнік | Мікалай Белаблоцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алег Дзёмінbeuk | ||||||
Пераемнік | Сцяпан Масельскіbeuk | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей Калеснікberu | ||||||
Пераемнік | Алег Шапавалаўberu | ||||||
Нараджэнне |
29 студзеня 1951(1951-01-29) |
||||||
Смерць |
17 студзеня 2007(2007-01-17) (55 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Пётр Міхайлавіч Кушнароў | ||||||
Маці | Серафіма Цімафееўна Лук'янчыкава | ||||||
Жонка | Валянціна Віктараўна Кушнарова | ||||||
Дзеці | сын Андрэй, дачка Таццяна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Член КПСС (1981), адзін з арганізатараў у ёй Дэмакратычнай платформы (1989)[4]:254[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР (1990—1994, з 1991 года ператвораны ў Вярхоўную Раду Украіны), старшыня Харкаўскага гарадскога савета (1990—1994), гарадскі галава Харкава (1990—1996), кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны (1996—1998), старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (2000—2004). Ганаровы грамадзянін Харкава (2006), Ганаровы грамадзянін Харкаўскай вобласці (2007, пасмяротна) і Ганаровы грамадзянін Краснакуцкага раёна (2010, пасмяротна).
Актыўны праціўнік «Аранжавай рэвалюцыі» (2004). Адзін з арганізатараў Севераданэцкага з’ездаberu і аўтараў праекта Паўднёва-Усходняй Украінскай Аўтаномнай Рэспублікіberu, ідэолаг федэралізацыі Украіны. Заснавальнік партыі «Новая дэмакратыяbeuk» (2005), адзін з асноўных палітыкаў у Партыі рэгіёнаў (2005—2007), дэпутат Вярхоўнага савета Украіны V склікання (2006—2007).
Кандыдат эканамічных навук (1997). Аўтар гісторыка-краязнаўчага даследавання «Сто крокаў па харкаўскай зямлі» (2004) і дакументальна-публіцыстычных кніг «Конь рыжы. Запіскі контррэвалюцыянера» (2005), «Выбары і вілы» (2007 — пасмяротнае выданне).
16 студзеня 2007 года быў смяротна паранены агнястрэльнай зброяй падчас палявання каля вёскі Чырвоны Шахтарbeuk Ізюмскага раёна Харкаўскай вобласці і 17 студзеня памёр у гарадской бальніцы горада Ізюм.