From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўген Мікалаевіч Цуркін (нар. 9 снежня 1990, Гомель, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Бронзавый прызёр чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 50 м батэрфляем, рэкардсмен Беларусі на дыстанцыях 100 м в/ст і 50 м батэрфляем. Выступае ў плаванні вольным стылем і батэрфляем.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыях 100 м вольным стылем (34-е месца з 60-ці)[1].
Чэмпіён Еўропы 2014 года на дыстанцыі 50 м батэрфляем[2].
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.
Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем і 50 м батэрфляем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 50 м вольным стылем і на дыстанцыі 100 м батэрфляем[3].
У жніўні 2017 года ажаніўся з беларускай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй, 17 верасня 2018 года ў пары нарадзілася дачка Сафія[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.